Галіна Унуковіч: «Наладзьце адносіны з суседзямі, і канфлікт будзе вычарпаны»
11 снежня 2025
Галіна Унуковіч: «Наладзьце адносіны з суседзямі, і канфлікт будзе вычарпаны»
У жыцці нярэдка ўзнікаюць спрэчкі паміж суседзямі, а ў сферы зямельных адносін, як паказвае практыка, яны адбываюцца даволі часта…
Не раз на прыём да старшыні райвыканкама прыходзілі жыхары раёна, якім не ўдаецца дамовіцца з суседзямі з нагоды зямельных участкаў.
Калі маецца факт неадпаведнасці межаў, падключаецца землеўпарадкавальная служба. І пытанні ў большасці сваёй вырашаюцца. Але бываюць выпадкі, калі вынік спрэчкі залежыць толькі ад саміх людзей. У такой сітуацыі зараз знаходзіцца жыхар Соржыцкага сельсавета. У надзеі, што райвыканкам паўплывае на яе, ён прыйшоў на прыём да кіраўніка раёна.
Выслухаўшы мужчыну і вывучыўшы пытанне (аказваецца, заяўніку для ўладкавання праезду да свайго ўчастка неабходна некалькі метраў суседскага), Галіна Унуковіч дала параду: «Вам трэба наладзіць адносіны з суседзямі