Галіна Унуковіч: сённяшнім пакаленням беларусаў пашанцавала нарадзіцца і жыць пад мірным небам
Сучасным пакаленням беларусаў пашанцавала нарадзіцца і жыць пад мірным небам, і ў гэтым заслуга моцнага Прэзідэнта. Такое меркаванне сёння выказала кіраўніца раёна Галіна Унуковіч, сустракаючыся ў межах Адзінага дня інфармавання, прысвечанага маючым адбыцца выбарам, з прадстаўнікамі працоўных калектываў райцэнтра.
«Усё, чаго дасягала Беларусь за апошнія дзесяцігоддзі, неадрыўна звязана з імем нацыянальнага лідара – Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі, — падкрэсліла Галіна Уладзіміраўна. — Прычына простая – наш Прэзідэнт глыбока ўспрымае абранне беларускім народам як сваю жыццёвую місію. Гэта яго рыса, і яна выгадна адрознівае яго ад іншых палітычных дзеячаў».
Падчас сустрэчы Галіна Унуковіч падрабязна спынілася на поспехах краіны, а іх нямала. Пабудавана суверэнная і незалежная дзяржава для народа. Сфарміравана ўласная, унікальная мадэль народаўладдзя. Беларусь з'яўляецца краінай з нізкім узроўнем сацыяльнага расслаення насельніцтва па даходах.
Наша краіна самастойна забяспечвае сябе ва ўсіх стратэгічна важных сферах жыцця. Пад кіраўніцтвам Кіраўніка дзяржавы ўдалося не толькі захаваць і мадэрнізаваць нашы прамысловыя гіганты (МАЗ, БЕЛАЗ, МТЗ, БМЗ), але і стварыць зусім новыя, высокатэхналагічныя прадпрыемствы (Беларуская атамная электрастанцыя, Кітайска-Беларускі індустрыяльны парк «Вялікі камень», завод «БЕЛДЖЫ», Беларуская нацыянальная біятэхналагічная карпарацыя і іншыя знакавыя аб'екты). Гэта азначае, што створаны сотні тысяч працоўных месцаў, забяспечаны эканамічная незалежнасць краіны і яе палітычны суверэнітэт.
На долю Беларусі прыпадае каля 80 працэнтаў трактароў, што вырабляюцца ў СНД, каля 50 працэнтаў хімічных валокнаў і нітак, пятая частка халадзільнікаў і маразільнікаў.
Краіна займае адно з вядучых месцаў у свеце па вытворчасці велікагрузных аўтамабіляў. Амаль траціна ВУП краіны і 80 працэнтаў экспарту тавараў фарміруе прамысловы комплекс.
Беларусь – касмічная дзяржава. Значным этапам па змяцненні і пашырэнні супрацоўніцтва Беларусі з калегамі ў клубе касмічных дзяржаў стаў палёт на расійскі сегмент Міжнароднай касмічнай станцыі беларускага касманаўта Марыны Васілеўскай. На арбіце – чатыры беларускія спадарожнікі. Інтэрнэт, тэлебачанне, мабільная сувязь, навігацыя, прагноз надвор'я і многія іншыя задачы цывілізацыі забяспечваюцца дзякуючы ім. І гэта не мяжа, мы ўжо прыступілі да рэалізацыі новых перспектыўных праектаў.
Узровень беларускіх спецыялістаў у галіне IT-тэхналогій і штучнага інтэлекту вядомы ва ўсім свеце і не мае патрэбы ў дадатковай рэкламе.
Такія традыцыйныя для нашай краіны галіны, як мікраэлектроніка, прыборабудаванне, станкабудаванне, у апошнія гады атрымалі другое дыханне і развіваюцца паскоранымі тэмпамі.
У Беларусі не сталі прытрымлівацца «рэкамендацый» МВФ па скарачэнні дзяржпадтрымкі сельгаспрадпрыемстваў. Дзякуючы дальнабачнай палітыцы Кіраўніка дзяржавы з яго вопытам гаспадарання «ад зямлі» і працавітасці беларусаў сёння мы не толькі самі сябе забяспечваем харчаваннем, але і ўвайшлі ў пяцёрку найбуйнейшых экспарцёраў у Еўропе.
Павышаная ўвага надаецца развіццю рэгіёнаў. У частцы рэалізацыі інвестыцыйных праектаў «Адзін раён – адзін праект» амаль у паловы ўсіх раёнаў будуць рэалізаваны па два праекты, у кожнага дзясятага раёна – па тры. У бягучым годзе дзякуючы ажыццяўленню 180 праектаў у краіне было створана больш за 9 тысяч працоўных месцаў.
Сёння ў Беларусі будуюцца дамы і бальніцы, новыя станцыі метрапалітэна, уводзяцца фізкультурныя комплексы, прылаўкі крам ламяцца ад багацця тавараў. Наша харчовая і лёгкая прамысловасць вядомая на ўвесь свет.
Неадменным нацыянальным брэндам Беларусі застаецца сацыяльная дзяржава, якая праяўляе клопат аб грамадзянах, актыўна развіваючы ахову здароўя і сацыяльную сферу, аказваючы дапамогу малазабяспечаным слаям насельніцтва. За апошнія тры гады ўведзена ў эксплуатацыю больш за 12 мільёнаў 800 тысяч квадратных метраў, з якіх каля 3 мільёнаў 775 тысяч – для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, а звыш 600 тысяч – арэнднага жылля.
На асаблівым кантролі ў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь знаходзіцца сфера аховы здароўя, захаванне і прымнажэнне культурна-гістарычнай спадчыны.
З моманту абрання Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі на пасаду Прэзідэнта ключавым элементам унутранай палітыкі з'яўляецца бескампрамісная і рашучая барацьба з карупцыяй.
Незалежная Беларусь паслядоўна дэманструе знешнюю міралюбную палітыку. Расце міжнародны аўтарытэт рэспублікі. У рэйтынгу краін свету па дасягненні Мэт устойлівага развіцця (скарачэнне беднасці, вырашэнне экалагічных, сацыяльных праблем) Беларусь займае 30-е месца, абышоўшы ўсе краіны СНД, а таксама ЗША.
«Суверэнітэт любой дзяржавы ў значнай ступені залежыць ад здольнасці кіраўніка краіны праводзіць эфектыўную палітыку ў сферы нацыянальнай бяспекі, — канстатавала Галіна Унуковіч. — Цяперашнім пакаленням беларусаў пашанцавала нарадзіцца і жыць пад мірным небам. І ў гэтым таксама заслуга моцнага Прэзідэнта».
Безумоўна, асаблівая ўвага на сустрэчы была акцэнтавана на ключавых аспектах выбарчай кампаніі, уключаючы выкананне тэрмінаў, пазначаных Канстытуцыяй і Выбарчым кодэксам, а таксама важнасць празрыстасці і арганізацыйнага ўзроўню правядзення выбараў. Як адзначыў Прэзідэнт на нядаўнім нарадзе, «задача наша — правесці выбары на высокім узроўні, каб інтарэсы народа былі пастаўлены на першае месца».