Галіна Унуковіч: «Усе сем прыярытэтаў Праграмы развіцця краіны важныя для нашага грамадства і дзяржавы»

Галина Унукович: «Все семь приоритетов Программы развития страны важны для нашего общества и государства»

12 снежня 2025

Галіна Унуковіч: «Усе сем прыярытэтаў Праграмы развіцця краіны важныя для нашага грамадства і дзяржавы»

Як дэлегат VII Усебеларускага народнага сходу, Галіна Унуковіч у размове з сацыяльнымі работнікамі падрабязна спынілася на асноўных прыярытэтах Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2026-2030 гады. Як вядома, гэты важны дакумент будзе зацверджаны на народным форуме, які пройдзе 18-19 снежня ў Мінску.

Па словах кіраўніка раёна, усе сем прыярытэтаў Праграмы важныя для нашага грамадства і дзяржавы. Гаворачы пра кожны з іх, Галіна Уладзіміраўна прыводзіла канкрэтныя прыклады з жыцця нашага раёна і краіны ў цэлым. Пры гэтым асабліва падкрэсліла значнасць развіцця менавіта чалавечага капіталу.

«Не сакрэт, што наша Беларусь — дзяржава, якая не распараджаецца велізарнымі прыроднымі рэсурсамі, — сказала Галіна Унуковіч. — І на гэтым фоне галоўным багаццем становяцца людзі, наша праца і інтэлект, менавіта дзякуючы ім мы зможам развіваць дзяржавуВарта адзначыць, што такіх задач у нашага рэгіёна нямала. Галіна Уладзіміраўна расказала пра некаторыя праекты, рэалізацыя якіх запланавана на 2026-2030 гады. Гэта будаўніцтва двух малочна-таварных комплексаў у Комосках і Вядзярове, свінаводчага комплексу і цэха па вырошчванні бройлераў у Вярхоўі, мадэрнізацыя вытворчых цэхаў НПП «Белкатламаш» ТАА… Размова ішла і пра будаўніцтва басейна, рамонт ДЮСШ.

«Я вельмі спадзяюся, што тыя праекты і планы, якія мы задумалі, будуць увасоблены ў жыццё, — падсумавала Галіна Унуковіч. – У нас усё атрымаецца. Галоўнае – каб кожны проста працаваў на сваім працоўным месцы. Працаваў з аддачай, з настроем, з жаданнем жыць і тварыць!»

"Зара"