Дзе можна акунуцца на Каляды ў Бешанковіцкім раёне?

Лакацыя ў Бешанковічах усё тая ж — «Чыстыя сажалкі» каля бальніцы.

19 студзеня з 11 да 17 гадзін асвячэнне вады пройдзе ў Свята-Ільінскім храме, з 12 да 13 гадзін настаяцель храма Віталь Кісель асвяціць купель на сажалцы.

Для жадаючых акунуцца ў студзеньскую ваду абсталююць месцы для пераапранання, а ў палатках-шатрах можна будзе сагрэцца гарачай гарбатай.

Купель арганізуюць і ў Уле. У 12 гадзін у аграгарадку адбудзецца хрэсны ход. Іардан на Заходняй Дзвіне асвяціць настаяцель храма Святой Жыццепачатковай Тройцы Радзівон Радзівілавіч.