«Дзе прытон – наведай гэты дом»
У перыяд з 26 па 30.12.2016 пракуратурай Бешанковіцкага раёна сумесна з работнікамі Бешанковіцкага РАУС, РАНС згодна з зацверджаным планам праведзена акцыя «Дзе прытон – наведай гэты дом», мэтай якой з'яўлялася папярэджанне цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў супраць жыцця і здароўя грамадзян, асабліва ў месцах зборышчаў асоб асацыяльных паводзін.
Пракурорскія работнікі сумесна з рэйдавымі групамі наведвалі жылыя памяшканні, якія стаяць на ўліку ў АУС па катэгорыі «прытон», а таксама іншыя жылыя памяшканні грамадзян, схільных да п'янства, насілля, нешчаслівыя сем'і, аглядалі падвалы, гарышчы, магазіны і іншыя месцы канцэнтрацыі антыграмадскага элемента і асоб, якія стаяць на прафілактычным уліку ў АУС.
Рэйдавымі групамі, у склад якіх увайшоў 21 работнік зацікаўленых ведамстваў, у тым ліку 3 пракурорскія работнікі, праведзена 90 прафілактычных адпрацовак, у тым ліку праверана 24 кватэры з рэпутацыяй «прытон», 32 падвалы і гарышчы, 12 домаўладанняў, дзе маецца запазычанасць за камунальныя паслугі, адключана электраэнергія, газа- і водазабеспячэнне, наведана 22 асобы, якія стаяць на прафілактычным уліку. Супрацоўнікамі Бешанковіцкага РАУС праведзена 22 прафілактычныя гутаркі з афармленнем адпаведных пратаколаў, вынесена 2 афіцыйныя папярэджанні, 4 асобы прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па арт.арт.17.1, 17.3 КаАП Рэспублікі Беларусь. Пракурорскімі работнікамі праведзена 24 прафілактычныя гутаркі, вынесена 13 афіцыйных папярэджанняў аб недапушчальнасці супрацьпраўных паводзін.
Аналіз вынікаў правядзення акцыі паказаў, што ўсе зацікаўленыя суб'екты прафілактыкі прынялі ў ёй актыўны ўдзел, у тым ліку работнікі АУС, РАНС, пракуратуры раёна, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.
Акцыя мела пэўны прафілактычны эфект: за перыяд яе правядзення цяжкія і асабліва цяжкія злачынствы супраць жыцця і здароўя грамадзян не здзяйсняліся.
Пракурор раёна
саветнік юстыцыі
А.С.Шклярэўскі