Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Андрэй Швед наведаў раней невядомае месца пахавання, выяўленае ў лясным масіве каля вёсак Слабада і Бортнікі

08.09.2022 Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Андрэй Швед наведаў раней невядомае месца пахавання ахвяр генацыду з ліку мірных грамадзян, выяўленае ў лясным масіве каля вёсак Слабада і Бортнікі Бешанковіцкага раёна.

Месца пахавання ўдалося ўстанавіць у рамках расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе, у ходзе якога прааналізавана інфармацыя, атрыманая ад мясцовых жыхароў, вывучаны архіўныя звесткі, у тым ліку тыя, што паступілі з Дзяржаўнага архіва Расійскай Федэрацыі. У адным з актаў за 1945 год устаноўлены звесткі аб расстрэле ў кастрычніку 1942 года 365 мірных грамадзян і іх пахаванні паблізу вёскі Слабада.

У цяперашні момант выняты астанкі, значная частка якіх належыць жанчынам і дзецям.

Сярод вынятых прадметаў — шматлікія фрагменты абутку, у тым ліку дзіцячага, гузікі, фрагменты расчосак, а таксама патроны, гільзы, прычым некаторыя з іх на донцы прамаркіраваны штампамі 1938 года і эмблемай 88 у выглядзе дзвюх характарных маланак.

В.а. пракурора

Бешанковіцкага раёна

малодшы саветнік юстыцыі В.В.Дойлідаў