Старшыня раёна Галіна Унуковіч у рамках акцыі «Нашы дзеці» павіншавала дзетак з Новым годам

Глава района Галина Унукович в рамках акции «Наши дети» поздравила детишек с Новым годом
Галіна Унуковіч у межах акцыі «Нашы дзеці» павіншавала дзетак, якія выхоўваюцца ва Ульскім доме сямейнага тыпу.
 
 
 
З лістапада гэтага года цяпло і ўтульнасць для дзяцей, якія засталіся без апекі, тут ствараюць Наталля Віктараўна і Ігар Кондратовіч. Сям'я прыехала на Бешанковіччыну з Магілёўскага раёна. У аграгарадок, кажуць, закахаліся з першага погляду.

«Дзеці ў нас выдатныя, — кажа Наталля Віктараўна, дарэчы, у яе самой пяцёра дзяцей, жанчына ўдастоена Ордэна Маці. — З кожным, а цяпер у нас на выхаванні трое дзетак, мы знайшлі агульную мову, разам адпачываем, разам уладкоўваем побыт. Увогуле, у нас усё добра!»
 
 
Галіна Унуковіч павіншавала жыхароў дома сямейнага тыпу з надыходзячымі Новым годам і Калядамі. Дзеці вельмі зрадаваліся гасцям і іх падарункам!

Наведала Галіна Уладзіміраўна і сям'ю Шніпавых, у якой выхоўваюцца двое дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі.