Галоўная ёлка краіны запрашае!

Главная ёлка страны приглашает!

Штогод напярэдадні навагодніх святаў Палац Рэспублікі зноў запальвае свае самыя яркія агні і з нецярпеннем чакае юных гледачоў, іх бацькоў, бабуль і дзядуляў!
Сёлета на ГЛАЎНАЙ ЕЛЦЫ КРАІНЫ з 22 снежня 2024 года па 4 студзеня 2025 г. Вас чакаюць: крэатыўныя і яркія дэкарацыі, цудоўныя касцюмы, сучасныя спецэфекты, а таксама атмасфера незабыўных эмоцый і ўзрушаючай музыкі! Героі прадстаўлення падораць вам незабыўныя ўражанні.
У фае Вялікай залы Палаца Рэспублікі юныя гледачы ўбачаць разнастайныя фотазоны, дзе можна будзе зрабіць эксклюзіўныя фота і відэа.
Запрашаем Вас акунуцца ў атмасферу незабыўных зімовых прыгод, зарадзіцца пазітывам і пераканацца ў тым, што цуды - заўсёды побач з намі!
Чакаем вас з 22 снежня 2024 года па 4 студзеня 2025 у 11:00, 15:00, 18:00 на ГЛАЎНАЙ ЕЛЦЫ КРАІНЫ у Палацы Рэспублікі!
Працягласць: 60 хвілін
Катэгорыя 0+
Кошт білетаў: у буднія дні - ад 18 да 30 рублёў,
у выхадныя і святочныя дні - ад 20 да 40 рублёў.
Білеты ўжо ў продажы!
Дадатковая інфармацыя па тэл.: (017) 2299163, каса (017) 2299039.
Білеты ў касах Палаца Рэспублікі, у распаўсюджвальнікаў і на сайтах: www.ticketpro.bywww.kvitki.by.
Уваход у Палац Рэспублікі ажыццяўляецца за 1 гадзіну да пачатку прадстаўлення.
Фота- і відэаздымка на асабістыя, непрафесійныя прылады дазволена!
Дзеці да трох гадоў праходзяць па адным білеце з дарослым і размяшчаюцца ў яго на руках.