Галоўная навагодняя ёлка раёна ўсталёўваецца ў цэнтральным парку ў Бешанковічах
Так, сёлета галоўная навагодняя ёлка зойме сваё ганаровае месца менавіта ў парку. Тут для яе ў межах добраўпарадкавання абсталявана спецыяльнае месца каля сцэны.
Урачыстае адкрыццё навагодняй елкі запланавана на 20 снежня.
Як расказалі ў сектары культуры райвыканкама, у гэты дзень пройдзе ўжо традыцыйны конкурс на лепшы навагодні транспарт і лепшых Дзядулю Мароза і Снягурачку.
А вы ўжо адчуваеце набліжэнне Новага года?