Галоўнае пра воспу малпаў
Паводле Прэс-службы Міністэрства аховы здароўя.
«Малпавая воспа» – рэдкая інфекцыйная хвароба, якая характарызуецца ліхаманкай, агульнай інтаксікацыяй і з'яўленнем экзантемы. Узбуджальнік - вірус, які адносіцца да сямейства поксвирусаў. Упершыню быў выдзелены у 1958 годзе ад хворых малпаў. Па сваёй структуры і ўласцівасцях падобны да віруса натуральнай воспы чалавека.
Крыніцай інфекцыі з'яўляюцца малпы. Малпавая воспа не адрозніваецца высокай заразлівасцю. Але былі і цяпер адзначаюцца выпадкі, калі інфекцыя перадаецца ад чалавека да чалавека пры працяглым кантакце (паветрана-кропельны і кантактна-бытавы шляхі перадачы, у тым ліку і праз палавыя кантакты). Інкубацыйны перыяд доўжыцца ад 5 да 21 дня. Пачынаецца захворванне востра, з павышэння тэмпературы цела, галаўнога і цягліцавага болю, магчымы галавакружэнне, млоснасць, ваніты. Наступная дынаміка хваробы падобная да сімптоматыкі натуральнай воспы (з'яўленне сыпу). Звычайна зах
Спецыяльнай вакцыны ад гэтай інфекцыі няма. Дзякуючы раней праведзенай масавай вакцынацыі ад натуральнай воспы створана значная імунная праслойка, якая можа дапамагчы спыніць распаўсюджванне воспай малпаў, паколькі ўсе поксвірусы даюць добры перакрыжаваны імунітэт.
На 06.06.2022 адзінкавыя выпадкі заражэння воспай малпаў выяўлены ў: ЗША (асобныя рэгіёны), Канада, Аргенціна, Фр. Гвіяна, Мексіка, Бельгія, Вялікабрытанія, Германія, Ірландыя, Нідэрланды, Швейцарыя, Шатландыя, Данія, Нарвегія, Фінляндыя, Швецыя, Іспанія, Італія, Аўстралія, Грэцыя, Партугалія, Славенія, Чэхія, Бенін, Габон, Дэмакратычная Рэспубліка Конга, Камерун, Рэспубліка Конга, Кот-д'Івуар, Ліберыя, Нігерыя, Сьера-Леонэ, Судан, Цэнтральнаафрыканская Рэспубліка (з абноўленай інфармацыяй можна азнаёміцца на сайце Дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя»).
Увага: верагоднасць завозу дадзенай інфекцыі ў Беларусь ацэньваецца як нізкая, у сувязі з адсутнасцю авіязлучэння з большасцю краін свету.
Аднак, для прадухілення завозу ў краіну «воспай малпаў» Мінздароўя ў пунктах пропуску на
На дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь узмоцнены меры санітарна-каранціннага кантролю. Дадаткова праводзіцца навучанне медработнікаў дыферэнцыяльнай дыягностыцы захворвання. Спецыялістамі РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі вядзецца распрацоўка тэст-сістэм для своечасовай дыягностыкі захворвання.
Важна: каб не захварэць, асобам, якія наведваюць эндэмічныя па воспе малпаў краіны, варта пазбягаць кантакту з жывёламі, якія могуць быць носьбітамі віруса (грызунамі і прыматамі) і рэкамендуецца ўжываць у ежу толькі старанна прыгатаваныя прадукты жывёльнага паходжання.
Пры кантакце з асобамі, якія прыбылі з краін, дзе зафіксаваны выпадкі захворвання, і якія маюць сімптомы, падобныя на вострую рэспіраторную інфекцыю, неабходна выконваць асноўныя прафілактычныя правілы – карыстацца маскай і выконваць гігіену рук.
|
|
|