Год добраўпарадкавання: што зроблена ў Бешанковіцкім раёне, расказвае начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Сяргей Карас

Год благоустройства: что сделано в Бешенковичском районе рассказывает начальник районной инспекции природных ресурсов и охраны окружающей среды Сергей Карась

2 снежня 2025

Год добраўпарадкавання: што зроблена ў Бешанковіцкім раёне, расказвае начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Сяргей Карась

2025 год у Рэспубліцы Беларусь па ўказе Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі абвешчаны Годам добраўпарадкавання і адкрыў пяцігодку якасці, накіраваную на паляпшэнне асяроддзя пражывання людзей, павышэнне іх бяспекі і камфорту.

Што зроблена па навядзенні парадку на зямлі ў прыродаахоўнай дзейнасці на Бешанковіччыне? Расказвае начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Сяргей Карась:

— Выканана практычна ўсё запланаванае, — паведаміў Сяргей Аляксандравіч. — У бягучым годзе ў раёне пасаджана 625 дрэў і 700 кустоў. Калі ў 2024-м годзе ў сувязі з падрыхтоўкай г. п. Бешанковічы да правядзення фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі — 2024» такая работа праводзілася ў большай ступені ў райцэнтры, то ў 2025-м прыярытэт быў аддадзены сельскай мясцовасці. У населеных пунктах раёна на плошчы 2 гектары праведзена рэканструкцыя газонаў. Высаджана расадай 25 тысяч штук кветак.
Увага нададзена і азеляненню тэрыторый уздоўж мясцовых аўтамабільных дарог. Напрыклад, дзякуючы работнікам Бешанковіцкага філіяла ДРБУ-110 уздоўж аўтадарогі «Забелле — Холм» высаджана 30 дрэў сасны.

Упарадкоўваліся таксама месцы масавага адпачынку насельніцтва ля вады. Выканана санітарная ачыстка акваторыі двух вадаёмаў на «Чыстых сажалках» у райцэнтры і ў вёсцы Пушкары на плошчы 0,5 га, праведзена іх добраўпарадкаванне, адрамантавана і ўстаноўлена дадаткова 15 малых архітэктурных формаў — гэта ляжанкі, кабінкі для пераапранання і г. д. Абарудваны кантэйнерныя пляцоўкі для збору цвёрдых камунальных адходаў, спартыўныя пляцоўкі для пляжнага валейбола, туалеты. Падтрымліваюцца ў належным стане аўтастаянкі і стаянкі для веласіпедаў. У адпаведнасці з прад'яўленымі патрабаваннямі ОСВАДам аформлены стэнды, а на «Чыстых сажалках» у райцэнтры арганізавана дзяжурства матросаў-ратавальнікаў.

Вялася ў раёне і барацьба з інвазівнымі раслінамі. Праведзена хімічная апрацоўка на тэрыторыі 2,05 га залатарніка канадскага і 18,4 га балотніцы Сасноўскага.
Усе меры ў комплексе спрыяюць стварэнню камфортнага, бяспечнага і экалагічна ўстойлівага асяроддзя для жыцця людзей, што адпавядае сучасным патрабаванням і спрыяе паляпшэнню якасці жыцця насельніцтва.

"Зара"