Горкасць «салодкага» рубля («зарплаты ў канверце»)

Выплата так званай «зарплаты ў канверце» – сур’ёзная праблема не толькі для эканомікі краіны, але і для кожнага грамадзяніна, які атрымлівае падобныя барышы. Атрымальнік такой зарплаты сярод іншых становіцца ўдзельнікам небяспечнай гульні з законам, званай «ценявой эканомікай». Недапушчэнне фактаў выплаты «канвертнай зарплаты» асабліва важна.
Факты наяўнасці ў штаце «мёртвых душ», якім налічваецца, але не выплачваецца заработная плата, з’ява нярэдкая. Часам чалавек афіцыйна па ведамасці атрымлівае зарплату толькі часткова, а часам працуе і зусім без працоўнага дагавора. Далёка не кожны жыхар нашай краіны, згаджаючыся на ценявыя грошы, бачыць адваротны бок медаля, а па выхадзе на пенсію будзе жахацца таму, наколькі яна малая.

Напамінаем, што разлік пенсіі праводзіцца з памеру менавіта той заработнай платы, на якую афіцыйна налічваліся і сплачваліся абавязковыя страхавыя ўзносы ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва. Таксама і ў стаж працы для прызначэння пенсіі залічваюцца толькі тыя перыяды працы, на працягу якіх праводзілася выплата абавязковых страхавых узносаў. Калі ж страхавыя ўзносы сплачваліся ў памеры, меншым за налічаны ад мінімальнай заработнай платы (напрыклад, чалавека афіцыйна аформілі на працу на паўстаўкі і працоўным дагаворам усталявалі заработную плату ў памеры, меншым за мінімальную заработную плату), то ў працоўны стаж будзе залічаны перыяд, разлічаны з прымяненнем карэкціровачнага каэфіцыента (г.зн. увойдзе не ўвесь адпрацаваны год, а толькі яго частка).
        Атрымліваючы «жывую капейку» і думаючы пра імгненную выгаду, работнік рызыкуе пазбавіць сябе і сваіх блізкіх. Нярэдкія выпадкі, калі наймальнікі пазбаўляюцца ад работнікаў, не выплачваючы ім зарплату за некалькі адпрацаваных месяцаў. Няма працоўнага дагавора – няма ў наймальніка і абавязкаў.

       Незаконна атрыманыя грошы даволі праблематычна выкарыстоўваць для набыцця жылля, аўтамабіля, аплаты за навучанне дзяцей і іншых буйных расходаў. Бо падобныя аперацыі знаходзяцца пад кантролем падатковых органаў. 
    Апошнім часам папулярныя банкаўскія крэдыты. І тут для «нелегала» гарыць чырвонае святло, бо пацвердзіць сваю дастатковасць па частцы вяртання атрыманага крэдыту можна толькі афіцыйнай зарплатай.
 І, нарэшце, пра «бальнічныя». «Канвертным» работнікам, як правіла, хварэць не даводзіцца: бо лісткі непрацаздольнасці аплачваць няма каму. «Зарплата ў канверце» – сацыяльны пастка, у якую можна трапіць у любую хвіліну. Да таго ж, згаджаючыся на падобны варыянт, чалавек перш за ўсё напаўняе кішэню свайго наймальніка і збядняе бюджэт раёна, у якім жыве. Бо менш атрымаюць бальніца і школа, застанецца без рамонту чыйсьці дом, а састарэлы інвалід пазбавіцца дапамогі... Над гэтым варта задумацца!

Бешанковіцкі раённы аддзел Віцебскага абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва