Дзяржпрамнагляд інфармуе!

Суб'ект прамысловай бяспекі ў выпадку ўзнікнення аварыі або інцыдэнту на належным яму небяспечным вытворчым аб'екце і (або) патэнцыйна небяспечным аб'екце накіроўвае інфармацыю аб узнікненні аварыі або інцыдэнту ў адпаведнасці з часткай першай артыкула 33 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб прамысловай бяспецы» на працягу 2 гадзін з моманту ўзнікнення аварыі або інцыдэнту (Пастанова Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь ад 06.07.2016 № 33, у рэдакцыі пастановы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь ад 18.08.2021 № 55).
Аварыя – разбурэнне небяспечных вытворчых аб'ектаў і (або) патэнцыйна небяспечных аб'ектаў, у тым ліку эксплуатаваных на небяспечным вытворчым аб'екце, некантралюемыя выбух і (або) выкід небяспечных рэчываў.
Інцыдэнт – адмова ў працы або пашкоджанне патэнцыйна небяспечных аб'ектаў, эксплуатаваных на небяспечным вытворчым аб'екце, тэхнічных прылад, эксплуатаваных на патэнцыйна небяспечным аб'екце, разбурэнне тэхнічных прылад, эксплуатаваных на патэнцыйна небяспечным аб'екце, адхіленне ад параметраў, якія забяспечваюць бяспеку вядзення тэхналагічнага працэсу, якія не прыводзяць да аварыі.
Інфармацыя аб узнікненні аварыі або інцыдэнту накіроўваецца ў Дзяржпрамнагляд у выглядзе аператыўнага паведамлення аб аварыі або інцыдэнце па факсе або электроннай пошце.

Аператыўнае паведамленне аб аварыі або інцыдэнце

     1. Класіфікацыя падзеі: __________________________________.
                                                                                              (аварыя/інцыдэнт)
 2. Дата і час узнікнення аварыі або інцыдэнту:
     __ _________ 20___ г. ___ гадз. ___ мін.
 3. Звесткі аб суб'екце прамысловай бяспекі:
___________________________________________________________________________
 (найменне і месца знаходжання юрыдычнай асобы, прозвішча, уласнае
___________________________________________________________________________
     імя, імя па бацьку (калі такое маецца), адрас рэгістрацыі па месцы
__________________________________________________________________________.
   жыхарства індывідуальнага прадпрымальніка, уліковы нумар плацельшчыка)
     4. Найменне і тып небяспекі небяспечнага вытворчага аб'екта, яго рэгістрацыйны нумар або найменне патэнцыйна небяспечнага аб'екта, іх месца знаходжання: __________________________________
_____________________________________________________________________________.
     5. Апісанне абставін аварыі або інцыдэнту: _____________________
_____________________________________________________________________________.
     6. Меркаваныя прычыны ўзнікнення аварыі або інцыдэнту: 
__________________________________________________________________________________________________________________________________________________________.
     7.  Прынятыя меры па лакалізацыі і ліквідацыі аварыі або інцыдэнту, іх наступстваў: _______________________________________________
_____________________________________________________________________________.
________________________________     _______________     ________________________
(пасада кіраўніка суб'екта                                (подпіс)                         (ідэнтыфікатар, прозвішча
   прамысловай бяспекі)

___________________