ДЗЯРЖПРАМНАДЗОР РЭКАМЕНДУЕ: алгарытм уладальніку ліфта па парадку яго прыпынення выкарыстання (захавання ў перыяд эксплуатацыі)
Часовае прыпыненне выкарыстання (захоўванне ў перыяд эксплуатацыі) ліфта, не звязанае з правядзеннем аварыйна-аднаўленчага рамонту ліфта, на тэрмін, які перавышае 24 гадзіны, афармляецца распарадчым актам уладальніка.
Пры прыпыненні выкарыстання ліфта ўладальніку неабходна выканаць шэраг мер, накіраваных на бяспечнае яго захоўванне:
размясціць папераджальныя таблічкі на дзвярах шахты, пасадачных паверхах (пляцоўках) аб непрацоўным стане ліфта;
выканаць дзеянні, накіраваныя на абмежаванне магчымасці пранікнення старонніх асоб у шахту, прыямок, машыннае, блочнае, а таксама іншыя памяшканні, якія адносяцца да ліфта;
забяспечыць электрабяспеку карыстальнікаў, кваліфікаванага персаналу і іншых асоб пры іх уздзеянні на апараты кіравання ліфта і (або) дотыку да канструкцый ліфта, якія могуць апынуцца пад напружаннем (адключыць уводную прыладу ліфта і вывесіць таблічку з надпісам «Ліфт адключаны, знаходзіцца на захоўванні»);
прызначыць распарадчым актам уладальніка ліфта асобу, адказную за захоўванне ліфта ў перыяд яго эксплуатацыі, на перыяд прыпынення выкарыстання.
Для ліфта, прыпыненага на тэрмін больш за 15 сутак, неабходна ўсталяваць тэрміны і парадак кантролю стану ліфта, выканання названых мер, у перыяд захоўвання.
Пры неабходнасці аднаўлення эксплуатацыі ліфта выканаць папярэдне работы па падрыхтоўцы да выкарыстання згодна з эксплуатацыйнымі дакументамі.