Дзяржзакупакi: новыя правiлы гульнi З 1 лiпеня бягучага года дзяржаўныя закупакi пачнуць праходзiць па новых правiлах.
З 1 ліпеня бягучага года дзяржаўныя закупкі пачнуць праходзіць па новых правілах. За гэты час суб'екты гаспадарання павінны падрыхтавацца да працы ў новых умовах. Нацыянальны цэнтр маркетынгу МЗС Беларусі (https://ncmps.by/) дае тлумачэнні па асноўных пытаннях, якія могуць узнікнуць у сувязі з гэтым у прадпрыемстваў.
Па якой прычыне змены?
У перспектыве ўступлення нашай краіны ў СААЗ і развіцця электроннага ўрада, узнікла неабходнасць прывядзення заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб дзяржаўных закупках у адпаведнасць з міжнароднымі патрабаваннямі. Прынята новая рэдакцыя закона «Аб дзяржаўных закупках тавараў (работ, паслуг)», якая ўступіць у сілу з 1 ліпеня 2019 года.
У чым сутнасць новых правілаў?
У пераходзе да электроннага тыпу дзяржаўных закупак у поўным аб'ёме, укараненні электронных закупак на аснове OCDS (стандарт адкрытых кантрактных даных) і адкрытых даных у Беларусі. Будзе распрацавана і ўкаранёна Дзяржаўная інфармацыйна-аналітычная сістэма (ДІАС).
Якія перавагі дадуць новаўвядзенні?
ДІАС будзе спрыяць павышэнню празрыстасці і эфектыўнасці дзяржаўных закупак і зніжэнню аперацыйных выдаткаў для пакупнікоў і прадаўцоў, а таксама паляпшэнню якасці дзяржаўных паслуг у цэлым. У выніку новацый аўтаматызаваная сістэма зможа аналізаваць увесь жыццёвы цыкл закупак, почынаючы з планавання закупак і завяршаючы выкананнем кантрактаў. Стане магчымым падпісанне кантрактаў у форме электроннага дакумента, а таксама дадатковых пагадненняў, у тым ліку аб скасаванні кантрактаў. Будзе ўкаранёны модуль закупак з адной крыніцы ў электронным фармаце, стане даступнай інфармацыя (даведка) аб закупцы з адной крыніцы. Акрамя таго, з'явіцца магчымасць размяшчэння каталога тавараў.
Як прадпрыемству аптымальна ўвайсці ў новую сістэму?
Вучыцца. Адаптацыя - гэта заўсёды працэс. Нічога складанага ў новай сістэме няма, але ёсць нюансы. Для таго, каб бязбольна прывыкнуць і эфектыўна дзейнічаць па новых правілах сістэмы закупак, давядзецца прайсці курсы павышэння кваліфікацыі.
Дзе можна павысіць кваліфікацыю?
У Нацыянальным цэнтры маркетынгу, які з'яўляецца аператарам www.icetrade.by - афіцыйнага сайта па размяшчэнні інфармацыі аб дзяржаўных закупках і закупках за кошт уласных сродкаў. Для аказання садзейнічання дзейнасці прадпрыемстваў у рэгіёнах працуе сетка філіялаў. Для далейшага тлумачэння па пытаннях аб новых правілах і павышэння кваліфікацыі ў сістэме дзяржзакупак прадпрыемствы любой формы ўласнасці могуць звяртацца ў філіялы Нацыянальнага цэнтра маркетынгу (https://ncmps.by/#contacts), якія працуюць у кожным абласным цэнтры. Кансультацыі ажыццяўляюцца на бясплатнай аснове.