Ці гатова тэхніка да бою?
Нестабільная абстаноўка ў свеце, якая суправаджаецца ўзброенымі канфліктамі на тэрыторыі суседніх дзяржаў, дыктуе неабходнасць забяспечыць высокую баявую гатоўнасць узброеных сіл і воінскіх фарміраванняў, прызначаных ахоўваць тэрытарыяльную цэласнасць і бяспеку краіны.
Для забеспячэння транспартнымі сродкамі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, іншых войскаў, воінскіх і спецыяльных фарміраванняў у перыяд мабілізацыі і ў ваенны час Законам Рэспублікі Беларусь ад 26.10.2000 «Аб мабілізацыйнай падрыхтоўцы і мабілізацыі» устаноўлена ваенна-транспартная павіннасць, якая распаўсюджваецца на грамадзян і арганізацыі незалежна ад форм уласнасці, якія з'яўляюцца ўласнікамі транспартных сродкаў або валодаюць імі на праве гаспадарчага ведання або аператыўнага кіравання.
Парадак выканання ваенна-транспартнай павіннасці вызначаны ў Палажэнні, зацверджаным Указам Прэзідэнта №434 ад 14.08.2001. Пунктам 5 Палажэння ўстаноўлена, што ў мірны час ваенна-транспартная павіннасць выконваецца шляхам правядзення мерапрыемстваў, звязаных з улікам транспартных сродкаў, іх загадзя падрыхтоўкай для прадастаўлення войскам і фарміраванням, а таксама забеспячэннем работы гэтых транспартных сродкаў у адпаведнасці з мабілізацыйнымі заданнямі.
Пры гэтым арганізацыі абавязаны прадастаўляць ваенным камісарыятам інфармацыі аб наяўнасці і тэхнічным стане транспартных сродкаў 2 разы на год да 1 красавіка і 1 кастрычніка па форме, зацверджанай Міністэрствам абароны Рэспублікі Беларусь.
Кантроль за выкананнем ваенна-транспартнай павіннасці ўскладзены на ваенныя камісарыяты.
Праведзены ваенным камісарыятам Бешанковіцкага і Шумілінскага раёнаў сумесна з пракуратурай раёна аналіз выканання арганізацыямі ваенна-транспартнай павіннасці паказаў, што не ўсе кіраўнікі выконваюць названыя вышэй патрабаванні закона.
У прыватнасці, ААТ «Бешанковічы аграсэрвіс», ДП «Дразды-агра», філіял Бешанковіцкі льнозавод, ДП «Палітаддзелец-агра», Бешанковіцкім РАЙПА, СУП «Свіціна-ВМК» не прадаставілі ва ўстаноўленыя тэрміны звесткі аб наяўнасці і тэхнічным стане транспартных сродкаў. Кіраўнікам пералічаных арганізацый былі вынесены прадпісанні пракурорам раёна і адначасова накіраваны інфармацыйныя лісты ваенным камісарыятам аб неабходнасці выканання ваенна-транспартнай павіннасці.
Але, нягледзячы на прынятыя меры, асобныя кіраўнікі праігнаравалі патрабаванні закона, а менавіта кіраўнік ААТ «Бешанковічы аграсэрвіс» Круцілін Д.В. не толькі не прадставіў ва ўстаноўленыя тэрміны неабходныя звесткі, але і пакінуў без выканання прадпісанне пракурора па дадзеным факце. За невыкананне ваенна-транспартнай павіннасці ў названага кіраўніка ваенным камісарыятам быў праведзены адміністрацыйны працэс, матэрыялы справы аб адміністрацыйным правапарушэнні накіраваны для разгляду ў суд Бешанковіцкага раёна, якім 06.05.2016 вынесена пастанова аб прыцягненні Круціліна Д.В. да адміністрацыйнай адказнасці па арт.23.60 КаАП Рэспублікі Беларусь у выглядзе штрафу ў мінімальным памеры, роўным 20 базавым велічыням на суму 4 200 000 рублёў (дарэчы штраф па названым артыкуле прадугледжаны да 50 базавых велічынь на фізічную і да 300 на юрыдычную асобу).
У сувязі з вышэйпададзеным, звяртаем увагу кіраўнікоў арганізацый раёна на неабходнасць няўхільнага выканання патрабаванняў заканадаўства ў ваеннай сферы.
Пракурор раёна
саветнік юстыцыі
Шклярэўскі А.С.
Ваенны камісар
Бешанковіцкага і
Шумілінскага раёнаў
падпалкоўнік
Савіч А.М.