Гатавала ежу і заснула

У суботу 22 кастрычніка на пажары ў Верхнядзвінскім раёне загінула пятнаццацігадовая дзяўчынка.

Па папярэдняй інфармацыі, дзяўчынка была дома адна. Прыкладна а пятай гадзіне раніцы яна адправіла сябру паведамленне аб тым, што рыхтуе ежу. Разгляданая версія – парушэнне правілаў эксплуатацыі газавых прылад і агрэгатаў.

Па факце гібелі непаўналетняй у агні праводзіцца праверка. МНС звяртае ўвагу дарослых на неабходнасць быць больш уважлівымі і пільнымі ў адносінах да сваіх дзяцей — не пакідаць іх без нагляду.