Гатоўнасць корманарыхтоўнай тэхнікі ацаніла кіраўніца раёна Галіна Унуковіч
12 мая 2026
Галіна Унуковіч, кіраўнік раёна, ацаніла гатоўнасць тэхнікі для нарыхтоўкі кармоў
Вясенняя пасяўная кампанія працягваецца, але ўжо не за гарамі і нарыхтоўка кармоў. Працаўнікі Бешанковіччыны актыўна займаюцца рамонтам тэхнікі, якая будзе задзейнічана ў нарыхтоўцы кармоў. Сёння яе гатоўнасць ацаніла кіраўнік раёна Галіна Унуковіч.
Старшыня райвыканкама наведала мехадвары і мехамайстэрні сельгаспрадпрыемстваў. Кіраўнікі і адказныя за дадзенае напрамак дакладвалі аб праведзенай працы.
Гатоўнасць сельгастэхнікі ў рэгіёне складае 67%. Як далажыў галоўны дзяржаўны інспектар па наглядзе за тэхнічным станам машын і абсталявання ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Віталь Падрэз, у нарыхтоўцы кармоў аграрыі раёна плануюць задзейнічаць 10 кормаўборачных камбайнаў, 13 касілак, 9 грабляў, столькі ж прэс-падборшчыкаў, 3 камбінаваных прэс-падборшчыкі з абмоткай рулонаў у стрэйч-плёнку.
Найбольшы працэнт гатоўнасці – 83,3 – у працаўнікоў СУП «Вядзярава». Кіраўнік раёна запатрабавала паскорыць тэмп рамонту. У ЗАТ «АСБ-Агра Наватар» і КСПУП «ПалітаддзелецАгра» працэнт гатоўнасці агрэгатаў меншы (61), працаўнікам гэтых прадпрыемстваў неабходна прыкласці максімум намаганняў, каб паспець у тэрмін.
Акрамя пытанняў нарыхтоўкі кармоў, увагу надалі і парадку на мехадварах. На гэтым падчас абмеркавання зроблены асаблівы акцэнт.
У бягучым сезоне бешанковіцкім аграрыям неабходна забяспечыць нарыхтоўку травяных кармоў не менш чым 32,5 тысячы тон кармавых адзінак (на адну ўмоўную галаву – не менш чым 38,4 цэнтнера кармавых адзінак).
"Зара"