Гатоўнасць тэхнікі да пасяўной кампаніі ў Бешанковіцкім раёне знаходзіцца на асабістым кантролі кіраўніка рэгіёну

Готовность техники к посевной кампании в Бешенковичском районе находится на личном контроле главы региона

14 студзеня Галіна Унуковіч асабіста пракантралявала ход рамонтных работ, наведаўшы кожную гаспадарку.

Агулам па раёне гатоўнасць тэхнікі да пасяўной кампаніі складае крыху больш за 70%. З наяўных 194 адзінак тэхнікі 137 знаходзяцца ў спраўным стане.

«Тэмпы падрыхтоўкі тэхнікі неабходна нарошчваць з кожным днём, — падкрэсліла Галіна Унуковіч. — І абавязкова прытрымлівацца распрацаваных графікаў. Прастояў у рабоце быць не павінна».

Безумоўна, складанасці ёсць, адна з іх звязана з недахопам грашовых сродкаў на рамонт і закупку запчастак. І тут істотную падтрымку аграрыям чарговы раз аказаў раён. З мясцовага бюджэту на гэтыя патрэбы сельгаспрадпрыемствам выдзелена больш за 200 тысяч рублёў.

Нядрэнна прасоўваюцца ў плане падрыхтоўкі тэхнікі ў СУП «Вядзярава» і ГП «ПалітаддзелецАгра», працэнт гатоўнасці тут вышэйшы за сярэднерайонны.

А вось ЗАТ «АСБ-Агра Наватар» і СУП «Свіціна-ВМК» неабходна тэрмінова актывізавацца.

Тэрміны падціскаюць — да пачатку сакавіка ўся тэхніка павінна стаяць на лінейцы гатоўнасці.

"Зара"