Гатоўнасць устаноў адукацыі да 2025/2026 навучальнага года абмеркавалі на адкрытым пасяджэнні райвыканкама
У цэнтры ўвагі — пытанні падрыхтоўкі ўстаноў, арганізацыі харчавання і падвозу вучняў. З дакладамі выступілі начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Мікалай Шыпуля, галоўны ўрач раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Ніна Карпушэнка, кіраўнік цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый раёна Андрэй Буйлоў.
На 20 жніўня 2025 г. міжведамаснай камісіяй падпісаны і зацверджаны пашпарты гатоўнасці 6 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, сертыфікаты 7 устаноў дашкольнай адукацыі, 2 пашпарты гатоўнасці (ЦКРіР, РЦДзіМ) устаноў адукацыі Бешанковіцкага раёна да новага навучальнага года. 100% устаноў адукацыі атрымалі пашпарты гатоўнасці да ацяпляльнага сезона.
У 2025 годзе для падрыхтоўкі ўстаноў адукацыі да новага навучальнага года, правядзення бягучых і капітальных рамонтаў, набыцця абсталявання і іншых сродкаў было выдзелена каля 500 тыс. рублёў.
У новым навучальным годзе ва ўстановах адукацыі раёна прыступяць да працы 270 педагагічных работнікаў. У 2025-м у раёнЗабяспечыць камфортныя ўмовы для навучання дзяцей, якасць адукацыі і выхавання, наладзіць належны кантроль за гатоўнасцю кожнага дзіцяці школьнага ўзросту да надыходзячага навучальнага года і выкарыстоўваць для гэтага ўсе магчымыя рэсурсы — заўсёды была і ёсць задача №1.