Гатоўнасць збожжаўборачнай тэхнікі да жніва 8 ліпеня праінспектавала старшыня райвыканкама Галіна Унуковіч
9 ліпеня 2025
Галіна Унуковіч праінспектавала гатоўнасць збожжаўборачнай тэхнікі да жніва 8 ліпеня
Кіраўнік раёна наведала сельгаспрадпрыемствы, абмеркавала з кіраўнікамі гаспадарак і спецыялістамі райсельгаспрода пытанні падрыхтоўкі сельгастэхнікі, якая ўдзельнічае ва ўборцы, забяспечанасць кадрамі.
Напрыклад, у ЗАТ «АСБ-Агра Новатар» з 5 наяўных камбайнаў на сённяшні дзень гатовыя выйсці ў поле пакуль 2.
У ДП «ПалітаддзелецАгра» — з 5 гатовыя 3.
У СУП «Вядзярава» спраўныя 2 камбайны з 3.
«Усе наяўныя ў гаспадарках камбайны ў бліжэйшыя дні павінны быць у страі, — звярнула ўвагу кіраўнікоў Галіна Унуковіч. — На кожны камбайн прадугледзіце механізатара. Асаблівую ўвагу — гатоўнасці збожжасушыльных комплексаў. Захаванне тэрмінаў уборкі — першачарговая задача».
Усяго ў раёне неабходна ўбраць больш за 14 тысяч гектараў уборачных плошчаў. У тым ліку збожжавых і зернебабовых — 12 тысяч гектараў.
"Зара"