Графічны знак беларускага рубля
Графічны знак афіцыйнай грашовай адзінкі Рэспублікі Беларусь – беларускага рубля зацверджаны пастановай Праўлення Нацыянальнага банка ад 27 студзеня 2026 г. № 25.
Графічны знак уяўляе сабой кірылічную загалосную літару «Б», з якой пачынаецца слова «Беларусь», што дазваляе асацыяваць выяву з Рэспублікай Беларусь і нацыянальнай грашовай адзінкай краіны. Па цэнтры літары праведзена паралельная верхняй лініі рыса, якая сімвалізуе ўстойлівасць, раўнавагу і стабільнасць.
Графічны знак гарманічна ўпісваецца ў міжнародную сістэму графічных знакаў сусветных валют. Яго выкарыстанне спрыяе павышэнню даверу да беларускага рубля, а таксама падтрыманню пазітыўнага іміджу Рэспублікі Беларусь.
Матэрыялы для запампоўкі:
- Графічны знак беларускага рубля ў фармаце PDF
- Графічны знак беларускага рубля ў фармаце JPG
- Графічны знак беларускага рубля ў фармаце AI
- Графічны знак беларускага рубля ў фармаце CDR
- Графічны знак беларускага рубля ў фармаце PNG
- Графічны знак беларускага рубля ў фармаце SVG
"Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь"