Прывітанне
Паважаныя наведвальнікі сайта!
Мы будзем вельмі рады, калі наш сайт дапаможа Вам пазнаёміцца з нашым самабытным кутком Беларусі і даведацца, як жывуць і чым займаюцца працаўнікі раёна, дапаможа сутыкнуцца з дзіўнай прыродай і легендарнай гісторыяй краю.
Бешанковіцкі раён мае багатую гісторыю. На яго тэрыторыі нямала гістарычных помнікаў – сведак цікавых, захапляльных падзей.
Не абмінулі нас разбуральныя войны, але, дзякуючы самаму галоўнаму і каштоўнаму нашаму здабытку – працавітым і самаадданым людзям – ён кожны раз аднаўляўся і сёння паступальна рухаецца наперад.
У будучыню мы глядзім з аптымізмам!
З павагай,
Галіна Уладзіміраўна Унуковіч,
старшыня Бешанковіцкага райвыканкама