Дзяржаўная рэгістрацыя і ліквідацыя суб'ектаў гаспадарання

Дзяржаўная рэгістрацыя і ліквідацыя (спыненне дзейнасці)
суб'ектаў гаспадарання

Паважаныя наведвальнікі!

Дзяржаўная рэгістрацыя суб'ектаў гаспадарання ажыццяўляецца па месцы знаходжання юрыдычнай асобы і па месцы жыхарства індывідуальнага прадпрымальніка.

Дзяржаўная рэгістрацыя суб'ектаў гаспадарання Бешанковіцкага раёна, за выключэннем камерцыйных арганізацый з удзелам замежных і міжнародных арганізацый, ажыццяўляецца Бешанковіцкім раённым выканаўчым камітэтам на падставе заяўнічага прынцыпу ў дзень падачы дакументаў, неабходных для яе правядзення.

Дзяржаўная рэгістрацыя камерцыйных арганізацый з удзелам замежных і міжнародных арганізацый ажыццяўляецца галоўным упраўленнем юстыцыі Віцебскага аблвыканкама.

Падрабязную інфармацыю аб дзяржаўнай рэгістрацыі і ліквідацыі (спыненні дзейнасці) суб'ектаў гаспадарання можна знайсці на афіцыйным сайце галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта

У сувязі з уступленнем у сілу Закона Рэспублікі Беларусь ад 22 красавіка 2024 г. № 365-З «Аб змяненні законаў па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці» з 1 кастрычніка 2024 г. дзяржаўная рэгістрацыя індывідуальнага прадпрымальніка не ажыццяўляецца ў выпадку ўказання ў заяве аб дзяржаўнай рэгістрацыі віду дзейнасці, не ўключанага ў пералік відаў дзейнасці, дазволеных для ажыццяўлення ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка, зацверджаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 чэрвеня 2024 г. № 457.

Фізічныя асобы, зарэгістраваныя ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў да 1 кастрычніка 2024 г., маюць права працягнуць ажыццяўленне відаў дзейнасці, не ўключаных у названы пералік па 31 снежня 2025 г., альбо стварыць камерцыйную арганізацыю і спыніць дзейнасць індывідуальнага прадпрымальніка.

З парадкам стварэння індывідуальным прадпрымальнікам камерцыйнай арганізацыі можна азнаёміцца па спасылцы.

Магчыма электронная дзяржаўная рэгістрацыя суб'ектаў гаспадарання з дапамогай выкарыстання вэб-партала Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.

Дзяржаўная рэгістрацыя юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў у Бешанковіцкім раённым выканаўчым камітэце ажыццяўляецца сектарам па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб па адрасе: г.п. Бешанковічы вул. Чуклая, д.13 каб. 18 (1 паверх)

Рэжым работы: панядзелак – пятніца 8.00-17.00

абед: з 13.00-14.00

выхадны - субота, нядзеля.


Прыём грамадзян ажыццяўляюць:

Загадчык сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб - Кіцар Жанна Сяргееўна (кабінет № 18, тэлефон: 802131 64073)

графік прыёму: панядзелак-пятніца з 8.00 да 17.00

абед: з 13.00 да 14.00

выхадны - субота, нядзеля.

У яго адсутнасць прыём вядзе: галоўны спецыяліст сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб - Булыня Ірына Уладзіміраўна (кабінет № 18, тэлефон: 802131 64047)

Вышэйстаячая арганізацыя па пытаннях дзяржаўнай рэгістрацыі суб'ектаў гаспадарання: галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага аблвыканкама.
Начальнік аддзела дзяржаўнай рэгістрацыі камерцыйных (некамерцыйных) арганізацый, юрыдычнай экспертызы і арганізацыі работы архіўных устаноў галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама - Жойдзь Святлана Юр'еўна (г. Віцебск, вул. Праўды, 18, каб. 82, тэл. 8 0212 67-97-78).

За дзяржаўную рэгістрацыю суб'ектаў гаспадарання, унясенне змяненняў у статут юрыдычнай асобы, пасведчанне індывідуальнага прадпрымальніка, прадастаўленне звестак з Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў спаганяецца дзяржаўная пошліна.

Рэквізіты для выплаты дзяржаўнай пошліны пры звароце ў Бешанковіцкі райвыканкам:
Атрымальнік плацяжу: Галоўнае ўпраўленне Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці (УНП: 300594330)


Код банка (BIC): AKBBBY2X г. Мінск, ААТ "ААБ Беларусбанк"
разліковы рахунак: BY18AKBB36003110030040000000


Прызначэнне плацяжу: «Дзяржпошліна»
Код плацяжу: 03001 - для юрыдычных асоб,
03002 - для фізічных асоб.

Дзяржаўная пошліна можа быць аплачана сродкамі АРІП.

Для правядзення плацяжу ў АІС «Разлік» (АРІП) неабходна выбраць паслядоўна ўкладкі:

Агульнарэспубліканскія → Суды, Юстыцыя, Юрыдычныя паслугі → Рэгістрацыя юрыдычнай асобы і ІП → Віцебская вобласць → г.п. Бешанковічы → Бешанковіцкі райвыканкам → фізічныя асобы →

Выпіска з АДР

Дублікат пасведчання ІП

Змены ў пасведчанне ІП

Рэгістрацыя ІП

Рэгістрацыя ЮА

юрыдычныя асобы → Выпіска з АДР

Дублікат пасведчання ЮА

Змены ў статут ЮА

Рэгістрацыя ЮА

альбо ў пошукавай сістэме АРІП увесці нумар паслугі:

Для фізічнай асобы

Для юрыдычнай асобы

Кароткая назва паслугі

Нумар паслугі ў АРІП

Кароткая назва паслугі

Нумар паслугі ў АРІП

Рэгістрацыя ЮА

4450491

Рэгістрацыя ЮА

4450471

Рэгістрацыя ІП

4450461

Змены ў статут ЮА

4450431

Змены ў пасведчанне ІП

4450401

Дублікат пасведчання ЮА

4450501

Дублікат пасведчання ІП

4450441

Выпіска з ЕГР

4450481

Выпіска з ЕГР

4450451