Індустрыяльны парк «Вялікі камень» упершыню прыме міжнародны форум

Прэс-рэліз

 

Індустрыяльны парк «Вялікі камень» упершыню прыме міжнародны форум

 

2 ліпеня 2019 года у індустрыяльным парку «Вялікі камень» пройдзе Форум па рэгіянальным супрацоўніцтве і развіцці ў рамках ініцыятывы «Паясы і Шлях», галоўная тэма якога – «Адкрыты парк «Вялікі камень» - прыклад глабальных магчымасцей».

Парк з'яўляецца міжнароднай пляцоўкай для стварэння высокатэхналагічных вытворчасцей у перадавых сферах дзейнасці з прымяненнем беспрэцэдэнтных льгот і прэферэнцый. На сённяшні дзень у «Вялікім камені» працуюць 44 кампаніі з КНР, Рэспублікі Беларусь, Аўстрыі, Германіі, Расіі, Літвы, ЗША, Ізраіля, а аб'ём заяўленых інвестыцый перавышае 1 мільярд долараў ЗША.

Форум па рэгіянальным супрацоўніцтве і развіцці ў рамках ініцыятывы «Пояс і Шлях» – гэта першае маштабнае мерапрыемства на тэрыторыі парка, якое стане працягам другога форуму міжнароднага супрацоўніцтва «Пояса і Пуці», які адбыўся ў красавіку 2019 года ў горадзе Пекіне.

Форум збярэ каля 500 удзельнікаў з краін еўрапейскага і азіяцкага рэгіёнаў – прадстаўнікоў урадаў, кіраўнікоў бізнес-асацыяцый, інвестыцыйных фондаў, банкаў, а таксама буйных кампаній.

 Удзел дзяржаў у глабальнай ініцыятыве «Адзін пояс, адзін шлях»  стане ключавой тэмай пленарнага пасяджэння. Інавацыйнае развіццё і новыя тэхналогіі, транспартныя і лагістычныя сістэмы, перспектывы супрацоўніцтва з фінансавымі інстытутамі, развіццё «Вялікага камня» як «разумнага» эка-города ўдзельнікі абмяркуюць на 4 панэльных секцыях. Запланавана падпісанне шэрагу двухбаковых дакументаў, рэгістрацыя новых рэзідэнтаў парка.

У межах форуму адбудзецца шэраг выставачных мерапрыемстваў. Адным з ключавых стане выстава беларускіх і кітайскіх тавараў і паслуг, якая будзе праходзіць з 30 чэрвеня па 2 ліпеня. У ходзе мерапрыемства будзе прадстаўлена прадукцыя каля 200 беларускіх і кітайскіх кампаній, якія працуюць у такіх галінах, як машынабудаванне і прамысловае абсталяванне, энергетыка, транспарт і лагістыка, будаўніцтва, дрэваапрацоўка, навука і тэхналогіі, IT і тэлекамунікацыі, фармацэўтыка, сельская гаспадарка і прадукты харчавання, паслугі (прамысловае праектаванне, метралогія, кансалтынг). Акрамя таго, адбудзецца выстава-продаж работ маладых беларускіх мастакоў.

     Правядзенне Форуму – знакавая падзея для індустрыяльнага парку«Вялікі камень» і эканамічнага жыцця Рэспублікі Беларусь.  Ён дазволіць прадставіць інвестыцыйны патэнцыял парку, а для ўдзельнікаў стане магчымасцю пашырыць і ўмацаваць дзелавыя сувязі.

  Арганізатарамі Форуму з'яўляюцца Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь і Міністэрства камерцыі Кітайскай Народнай Рэспублікі. Саарганізатары: Беларуская пробідна-прамысловая палата, Бюро па садзейнічанні знешняму гандлю пры Міністэрстве камерцыі Кітайскай Народнай Рэспублікі, адміністрацыя індустрыяльнага парку «Вялікі камень», ДУ «Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі», СЗАТ «Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка».

Арганізатарам выставы беларускіх тавараў і паслуг з'яўляецца Беларуская гандлёва-прамысловая палата (ПП «Белінтэрэкспа» БелГПП), арганізатар выставы кітайскіх тавараў – China Machinery Engineering Corporation, арганізатар пастаянна дзеючай экспазіцыі – «Чайна Мерчантс СіЭйчЭн-БіЭлАр Камерцыйная і Лагістычная Кампанія».

Інфармацыйныя партнёры – тэлеканал «Беларусь 24», бізнес-выданне «Чалавек Справы».

Падрабязней з праграмай Форуму можна азнаёміцца на афіцыйным сайце індустрыяльнага парка «Вялікі камень»:

https://industrialpark.by/forum-2019/programma-foruma.html