Інфармацыя для грамадзян, якія маюць ва ўласнасці, не выкарыстоўваюцца для пастаяннага пражывання аднакватэрныя і (або) блакіраваныя жылыя дамы ў сельскай мясцовасці і г.п. Бешанковічы

          З 4 снежня 2018 г. уступаюць у дзеянне асноўныя палажэнні Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 верасня 2018 г. № 357 «Аб пустуючых і старых дамах». 

            Распараджэннем старшыні Бешанковіцкага раённага выканаўчага камітэта ад 5 лістапада 2018 г. № 181р  для абследавання  жылых дамоў  створана камісія. Камісія выяўляе жылыя дамы, якія адпавядаюць крытэрыям пустуючых і старых дамоў, складае заключэнні,  праводзіць работу па пошуку ўласнікаў, асоб, якія маюць права валодання і карыстання жылымі дама

            спадкаемцы, якія прынялі спадчыну, але не аформілі правы на жылы дом ва ўстаноўленым  парадку, прадугледжаным заканадаўствам;

ва ўладанні і карыстанні жылым домам. Паведамленне  павінна быць пададзена  не пазней, чым праз месяц пасля уручэння ім паведамлення, альбо не пазней чым праз месяц  пасля апублікавання звестак аб пустуючым доме у перыядычных друкаваных выданнях або іншых сродках масавай інфармацыі.

            Непрадстаўленне ўлас нікам паведамлення ў тэрмін, устаноўлены Указам, з'яўляецца адмовай ад права ўласнасці на жылы дом.  Жылы дом будзе ўключаны рашэннем Бешанковіцкага райвыканкама ў рэестр пустуючых дамоў. Затым на працягу двух месяцаў падаецца  ў суд заява  аб прызнанні пустуючага дома  бяс гаспадарчым і перадачы яго  ва ўласнасць  Бешанковіцкага раёна.

          Уласнік  пустога дома мае права правесці яго адчужэнне да атрымання паведамлення  аб падачы мясцовым  выканаўчым камітэтам  заявы ў суд.

         Выяўленыя   ветхія дамы ўключаюцца па рашэнні Бешанковіцкага райвыканкама ў рэестр ветхіх дамоў.

         Уласнікам старых жылых дамоў  накіроўваюцца  прыпісы:  на працягу аднаго года аднавіць  жылы дом у мэтах выкарыстання па прызначэнні альбо знесці. Пры невыкананні ўласнiкам прыпiсу ва ўстаноўлены тэрмін, а ў выпадку адмовы  ад атрымання прыпiсу - невыкананне  мер па аднаўленні (рэканструкцыі, зносе) старога дома  на працягу года з дня  уключэння жылога дома ў рэестр старых дамоў  мясцовым выканаўчым камітэтам прымаецца рашэнне:

          аб зносе старога дома, пры наяўнасці пісьмовага згоды  уласнiка на знос;

          аб звароце ў суд, з заявай аб выманні ў уласнiка старога дома і перадачы  мясцовым выканаўчым камітэтам для продажу – пры адсутнасці  згоды уласнiка  на знос альбо пры  наяўнасці магчымасці  аднаўлення для выкарыстання па мэтавым прызначэнні.

          Уласнік старога жылога дома  мае права правесці  яго адчужэнне да атрымання паведамлення аб

подачы  мясцовым  выканаўчым  камітэтам заявы  ў суд.

         Указам устаноўлена:

         пустуючымі дамамі прызнаюцца дамы,  у якіх асобы, што маюць  права валодання і карыстання імі, на працягу трох апошніх гадоў не пражывалі ў іх ніводнага дня, і ў дачыненні  да якіх не прадастаўлены паведамленні   аб намеры   выкарыстоўваць іх для пражывання;

        жылыя дамы, якія знаходзяцца ў аварыйным  стане  або пагражаюць абвалам, у дачыненні  да якіх  мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі ўстаноўлена, што асобы, якія маюць права  валодання і карыстання імі, на працягу апошняга года не пражывалі ў іх і не прымаюць мер па аднаўленні гэтых жылых дамоў для выкарыстання  па прызначэнні  (альбо па іх зносе), прызнаюцца старымі.

          Паважаныя  жыхары раёна, аддзел архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі Бешанковіцкага

Райисполком просіць Вас не заставацца ўбаку ад навядзення парадку на тэрыторыі раёна. Задаць пытанні, паведамляць аб размешчаных побач пустуючых і старых жылых дамах можна па тэл. 8 02131 6 40 60.

         Уладальнікі жылых дамоў памятайце, што ў адпаведнасці з артыкулам 21.13. Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях Вы нясеце адказнасць за непрыняцце мер па падтрыманні ў належным стане знешняга выгляду Вашых жылых дамоў, іншых будынкаў і збудаванняў і агароджаў.

          Просім Вас своечасова рэагаваць на паведамленні і прадпісанні, накіраваныя мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, навесці парадак на зямлі і не забываць, што ёсць не толькі правы, але і абавязкі. У Год малой радзімы прыйшоў час кожнаму ўспомніць аб сваіх каранях, родных мясцінах і аддаць ім доўг.

 

Аддзел архітэктуры і будаўніцтва, 
жыллёва-камунальнай гаспадаркі
Бешанковіцкага райвыканкама