Інфармацыя аб вяртанні з абласнога бюджэту залішне (памылкова) выплачанага мясцовага збору за перасячэнне транспартнымі сродкамі Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь у пунктах пропуску праз Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь

У адпаведнасці з рашэннем Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў                              ад 29 чэрвеня 2021 г. № 238 ”Аб мясцовым зборы“ на тэрыторыі Віцебскай вобласці спаганяецца мясцовы збор за перасячэнне транспартнымі сродкамі Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь у пунктах пропуску праз Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь (далей – збор).

У Віцебскай вобласці збор спаганяецца за перасячэнне транспартным сродкам Дзяржаўнай мяжы пры выездзе з краіны ў пунктах пропуску на мяжы з Латвійскай (”Грыгароўшчына“, ”Гаўрыліна“, ”Урбаны“, ”Плюсы“) і Літоўскай (”Відзы“, ”Мольдзевічы“, ”Лынтупы“) рэспублікамі.

Дадзеныя пункты пропуску размешчаны на тэрыторыях Верхнядзвінскага, Браслаўскага і Пастаўскага раёнаў вобласці.

 

Аплата збору.

Аплата збору ажыццяўляецца на бягучы казначэйскі рахунак па ўліку сродкаў абласнога бюджэту па наступных рэквізітах:

 

Нумар рахунку ў беларускіх рублях (код валюты 933)

Найменне банка

БІК банка

BY37 AKBB 3600 3010 0002 0000 0000

г.Мінск, ААТ АСБ Беларусбанк

AKBBBY2X

Бенефіцыяр – Галоўнае ўпраўленне Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці.

УНП бенефіцыяра – 300594330.

Код плацяжу ў бюджэт – 03110.

Пры аплаце пазначаецца: прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) плацельшчы

                                                   УВАГА!

У выпадку, калі месца знаходжання пункта пропуску, праз які перасякаецца Дзяржаўная мяжа Рэспублікі Беларусь, размешчана ў Віцебскай вобласці, а збор выплачаны ў абласны бюджэт іншай вобласці,                              збор не з'яўляецца выплачаным.

           Вяртанне залішне (памылкова) выплачанага збору з абласнога бюджэту.          

          У адпаведнасці з пунктам 21 Інструкцыі аб парадку выканання мясцовых бюджэтаў па даходах, зацверджанай пастановай Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь і Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 23 снежня 2005 г. № 159/176 (далей – Інструкцыя), вяртанне плацяжоў ажыццяўляецца на працягу 5 рабочых дзён з дня атрымання дакументаў, якія з'яўляюцца падставай для вяртання – пісьмовай заявы плацельшчыка (іншай абавязанай або зацікаўленай асобы), да якой прыкладаюцца дакументы, што з'яўляюцца падставай для вяртання: дакументы, якія пацвярджаюць выплату грашовых сродкаў у мясцовы бюджэт, і дакумент, які выдаецца арганізацыяй, што ажыццяўляе кантроль за выплатай дадзенага плацяжу, у якім пазначаюцца акалічнасці, што з'яўляюцца падставай для поўнага або частковага вяртання плацяжу.  У заяве плацельшчыка (іншай абавязанай або

(зацікаўленай асобы) пазначаюцца банкаўскія рэквізіты для пералічэння грашовых сродкаў з бюджэту.

Згодна з пунктам 25 Інструкцыі пры адсутнасці ў плацельшчыка-фізічнай асобы рахунку магчымы вяртанне на рахунак адасобленага (структурнага) падраздзялення адкрытага акцыянернага таварыства ”

прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) уласніка транспартнага сродку;

акалічнасці (прычына) вяртання плацяжу;

банкаўскія рэквізіты для залічэння грашовых сродкаў (нумар карт-рахунку або нумар укладнога рахунку (у фармаце IBAN 28-значны), рэквізіты банка, у якім адкрыты дадзеныя рахункі, у выпадку адсутнасці ў плацельшчыка - фізічнай асобы рахунку ў заяве ўказваецца адрас і нумар аддзялення                      адкрытага акцыянернага таварыства ”АСБ Беларусбанк“ для выплаты наяўных грашовых сродкаў з касы банка;

дата, подпіс, расшыфроўка подпісу;

2. копія пашпарта (старонкі 31–33, старонкі 324 (адзнакі аб перасячэнні мяжы);

3. копія тэхнічнага пашпарта на аўтамабіль;

4. звесткі аб выплаце збору (квітанцыя, касавы чэк, карт-чэк і г.п.).

Дакументы па вяртанні падаюцца ў галоўнае фінансавае ўпраўленне аблвыканкама.

Паштовы адрас: вул. Гогаля, 6, г. Віцебск, 210029.

E-mail: gfu.vitebskobl@minfin.gov.by