Інфармацыя аб арганізацыі летняй занятасці навучэнцаў у 2024 годзе

Часовая працоўная занятасць арганізуецца для навучэнцаў з мэтамі прыцягнення іх да грамадска-карыснай працы і атрымання працоўных навыкаў.
Індывідуальнае працаўладкаванне навучэнскай моладзі плануецца арганізаваць у сямі арганізацыях раёна.
Сельскагаспадарчыя арганізацыі за перыяд з ліпеня па жнівень гатовыя прыняць 20 навучэнцаў для працы на збожжатоку.
Даведкава:
СВК «ПалітаддзелецАгра» і ЗАТ «АСБ-АграНаватар» – па 6 чал.,СУП «Вядзярэва» – 8 чал.
Ва УКП ЖКГ «Бешанковіцкі камунальнік» плануецца працаўладкаваць каля 25-30 падлеткаў, якія будуць займацца працай па добраўпарадкаванні г.п.Бешанковічы.
На час летніх канікул 5 падлеткаў змогуць атрымаць працоўныя месцы ў КСУП «Бешанковіцкая ПМК-4», дзе навучэнцы будуць ажыццяўляць працоўную дзейнасць у будаўнічай брыгадзе ў якасці падручных рабочых.
Каля 15 працоўных месцаў навучэнцы змогуць атрымаць у ЧТУП «Тандыпак», дзе ім будзе прапанавана збіраць вырабы з драўніны.
Бешанковіцкі ўчастак № 2 філіяла «Лепельводаканал» гатовы прадаставіць працоўныя месцы для 7 навучэнцаў для працы ў летні час у якасці падручных рабочых.