Інфармацыйны ліст «Аб фактах вытворчага траўматызму ў арганізацыях будаўнічай галіны, размешчаных на тэрыторыі Віцебскай вобласці за студзень-красавік 2021 года»
Аналіз аператыўных даных Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь за 2021 год паказвае, што значную ўдзельную вагу пацярпелых на вытворчасці, якія атрымалі цяжкія вытворчыя траўмы у арганізацыях камунальнай формы ўласнасці складаюць работнiкi арганiзацый камунальнай формы ўласнасці, якія ажыццяўляюць будаўнічую дзейнасць у Віцебскай вобласці (46,2% ад агульнай колькасці пацярпелых ад цяжкіх траўм).
За перыяд студзень-красавік 2021 г. у будаўнічых арганізацыях Віцебскай вобласці адзначаецца істотны рост траўматызму, так 6 работнікаў гэтай адраслі атрымалі цяжкія траўмы (за аналагічны перыяд 2020 год) - 0).
У 2021 годзе няшчасныя выпадкі ў будаўнічых арганізацыях камунальнай формы ўласнасці адбываліся пры наступных абставінах: падзенне работнікаў з вышыні (1); падзенне пры перамяшчэнні па роўнай паверхні (лесвічных маршах) (2); у выніку падзення на работнікаў прадметаў (1); уздзеянне прадметаў, якія разлятаюцца (1).
Па выніках праведзеных расследаванняў няшчасных выпадкаў, якія адбыліся ў будаўнічых арганізацыях камунальнай формы ўласнасці асобамі, што дапусцілі парушэнні патрабаванняў заканадаўства аб ахове працы, устаноўлены: у адным выпадку - службовая асоба, і ў 1 выпадку ўстаноўлены парушэнні з боку 2 іншых работнікаў.
Па выніках праведзеных расследаванняў ва ўказаных арганізацыях устаноўлены наступныя характэрныя прычыны няшчасных выпадкаў:
- невыкананне службовай асобай абавязкаў па ахове працы;
- допуск работніка да выканання работ павышанай небяспекі без правядзення праверкі ведаў па пытаннях аховы працы;
- невыдача Сродкаў індывідуальнай абароны;
- парушэнне іншымі работнікамі патрабаванняў па ахове працы, якія змяшчаюцца ў лакальных нарматыўных прававых актах;
- асабістая неасцярожнасць;
25.01.2021
Прычына няшчаснага выпадку:
- не забеспячэнне работніка сродкамі індывідуальнай абароны (ахоўнымі акулярамі). Патрабаванне па прымяненні паліўшчыкам ахоўных акуляраў вызначана патрабаваннямі інструкцыі па ахове працы для паліўшчыка, дзеючай у арганізацыі.
- допуск пацярпелага да выканання работ без праверкі ведаў па пытаннях аховы працы у аб'ёме інструкцыі па ахове працы для паліўшчыка, якая ўстанаўлівае неабходнасць прымянення сродкаў індывідуальнай абароны, у тым ліку ахоўных акуляраў.
Асоба, дапусціўшая парушэнне: старшы майстар цэха дрэваапрацоўкі арганізацыі.
Па выніках правядзення спецыяльнага расследавання кіраўнік арганізацыі адмовіўся ад зацвярджэння акта Формы Н-1.
17.03.2021 фармоўшчык вырабаў і канструкцый Будаўнічага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства "Віцебскі ДСК", г.Віцебск (Першамайскі раён) атрымаў цяжкую траўму галавы ў фармавальным цэху № 1 завода буйнапанэльнага домабудавання ў выніку падзення на галаву пацярпелага апалубкі, якая сарвалася з крукавой падвескі крана падчас яе перамяшчэння.
Прычыны няшчаснага выпадку:
14.04.2021 агняўпоршчык ААТ "Завод керамзітавага жвіру г.Навалукомль", Чашніцкі раён
Дзяржінспектарамі ў 2021 годзе праведзена 1 выбарачная праверка будаўнічых арганізацый камунальнай формы ўласнасці, у ходзе якой выяўлена 123 парушэнні патрабаванняў дзеючага заканадаўства, у тым ліку 105 гэта парушэнні патрабаванняў заканадаўства аб ахове працы. Пры гэтым прыпынена работа 50 адзінак абсталявання, 6 будаўнічых аб'ектаў, 3 участкі.
За 3 месяцы ў адрас Віцебскага абласнога ўпраўлення паступілі заявы аб правядзенні толькі 1 маніторынгу і 3-х абследаванняў арганізацый галіны. У ходзе праведзеных дзяржінспектарамі працы дадзеных прафілактычных мерапрыемстваў было выяўлена і рэкамендавана да ўстаранення 39 парушэнняў патрабаванняў заканадаўства аб ахове працы. Больш заяў ад будаўнічых арганізацый вобласці на правядзенне прафілактычных меархітэктуры і будаўніцтва Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта:
2.5. забяспечваць правядзенне работ з павышанай небяспекай (рамонтных, пусканаладачных, пагрузачна-разгрузачных, якія выконваюцца па нарадзе-дапуску) пры абавязковай прысутнасці асобы, адказнай за іх бяспечнае выкананне;
2.6. забяспечыць у арганізацыях галіны забеспячэнне работнікаў неабходнымі сродкамі індывідуальнай і калектыўнай абароны і кантроль за іх выкарыстаннем;
2.7. разгледзець пытанне аб увядзенні калектыўнай адказнасці за дапускаемыя парушэнні патрабаванняў аховы працы;
2.8. арганізаваць персаніфікаваны ўлік парушэнняў патрабаванняў аховы працы і выкарыстоўваць яго даныя пры ажыццяўленні кадравай палітыкі ў арганізацыі;
2.9. забяспечыць правядзенне перадзменных медыцынскіх аглядаў і асведчавання працаўнікоў на прадмет знаходжання ў стане алкагольнага, наркатычнага або таксічнага ап'янення працаўнікоў па прафесіях або пры выкананні працаўнікамі відаў работ, прадугледжаных у пералікуработ (прафесій), пры выкананні якіх патрабуюцца перадзменны медыцынскі агляд альбо асведчанне працаўнікоў на прадмет знаходжання ў стане алкагольнага, наркатычнага або таксічнага ап'янення ў адпаведнасці з патрабаваннямі Пастановы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь і Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 02.12.2013 №116/119 (са змяненнямі і дапаўненнямі).
Першы намеснік начальніка ўпраўлення С.В.Ануфрыеў