Інфармацыя аб правядзенні прафсаюзнага прававога прыёму грамадзян
26 лістапада 2025
Інфармацыя аб правядзенні прафсаюзнага прававога прыёму грамадзян
Прафсаюзны прававы прыём грамадзян пройдзе ў г.п.Бешанковічы 27 лістапада 2025 года.
Любы ахвотны зможа бясплатна атрымаць кансультацыі прафсаюзных юрыстаў па пытаннях, звязаных з абаронай працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў, а таксама пры неабходнасці па жаданні грамадзяніна для вырашэння пытання могуць быць прыцягнуты пракуроры.
У г.п.Бешанковічы прыём правядуць:
- Зубрыцкая Галіна Антонаўна – прававы інспектар працы Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў
- Пракуратура Бешанковіцкага раёна.
Дзяржаўная ўстанова "Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Бешанковіцкага раёна"
Віцебская вобласць, г.п.Бешанковічы, вул. Камуністычная, дом 10, каб. 31 (1-ы паверх).
Час прыёму: 12.00-14.00
На прыём ажыццяўляецца папярэдні запіс: тэл. 802131 6-53-07
Даведайцеся пра свае правы!