Інспекцыя МПЗ па Чыгуначным раёне г.Віцебска нагадвае
4 лютага 2026
Інспекцыя МПЗ па Чыгуначным раёне г.Віцебска нагадвае
Інспекцыя МПЗ па Чыгуначным раёне г.Віцебска
нагадвае, што тэрмін прадстаўлення падатковай дэкларацыі (разліку) па падаходным падатку з фізічных асоб па даходах, атрыманых у 2025 годзе, не пазней 31 сакавіка 2026 года.
Падатковую дэкларацыю (разлік) па падаходным падатку з фізічных асоб прадстаўляюць грамадзяне, якія атрымалі на працягу 2025 года даходы, якія падлягаюць падаткаабкладанню.
Да такіх даходаў адносяцца:
- даходы, атрыманыя ад крыніц за межамі Рэспублікі Беларусь;
- даходы ў выглядзе дарэння, атрыманыя ад фізічных асоб (не з'яўляюцца блізкімі сваякамі), калі такія даходы перавысілі 11 516 рублёў у год;
- даходы, атрыманыя ад продажу двух і больш аўтамабіляў на працягу года;
- даходы, атрыманыя ад продажу аўтамабіля, тэхнічна дапушчальная агульная маса якога перавышае 3500 кілаграмаў і (або) колькасць сядзячых месцаў якога, акрамя сядзення кіроўцы, перавышае восем.
Сюды адносяцца даходы ад продажу або іншага аплатнага адчужэння (мена, рэнта і г.д.) на працягу 5 гадоў больш за адзін аб'ект нерухомасці, якія належаць фізічнай асобе на праве ўласнасці (долі ў праве ўласнасці на ўказаную маёмасць), а менавіта: больш за адзін незавершаны будаўніцтвам капітальны будынак, больш за адну кватэру, больш за адзін жылы дом, больш за адну дачу, больш за адзін садовы домік з гаспадарчымі пабудовамі (пры іх наяўнасці), больш за адзін гараж, больш за адно машына-месца, больш за адзін зямельны ўчастак.
Акрамя таго, у спісе – даходы, якія падлягаюць падаткаабкладанню па стаўцы падаходнага падатку, устаноўленай пунктам 1 артыкула 214 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь і атрыманыя ад крыніц у Рэспубліцы Беларусь у выглядзе дывідэндаў, па працоўных дагаворах, а таксама па грамадзянска