Інтэлектуальны брэйн-рынг, прысвечаны Дню яднання народаў Беларусі і Расіі, прайшоў сёння ў раённым цэнтры культуры
2 красавіка 2026
Інтэлектуальны брэйн-рынг, прысвечаны Дню яднання народаў Беларусі і Расіі, прайшоў сёння ў раённым цэнтры культуры
У ведах гісторыі, культуры і традыцый дзвюх братніх краін спаборнічалі навучэнцы старэйшых класаў школ раёна.
У ходзе гульні рабяты адказвалі на пытанні аб сумесным дасягненні, знакамітых асобах, культурных асаблівасцях і важных падзеях, якія аб'ядноўваюць нашы народы. Атмасфера была па-сапраўднаму сяброўскай і пазнавальнай.
Журы адзначыла высокі ўзровень падрыхтоўкі каманд. Больш за ўсё правільных адказаў далі рабяты з СШ №2 г.п. Бешанковічы ім. М.Н. Ткачанкі.
Усе каманды адзначаны дыпломамі і падарункамі ад раённай арганізацыі КПБ і раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў.
"Зара"