Інтэрнэт-злачынцы не абышлі Бешанковіцкі раён бокам
У апошні час інтэрнэт-махляры ўсё часцей крадуць грошы з банкаўскіх картак. Гэта становіцца магчымым таму, што самі пацярпелыя паведамляюць рэквізіты сваіх банкаўскіх картак.
У цяперашні час шырокае распаўсюджванне маюць 2 асноўныя спосабы падману:
1) «Вішынг», які заключаецца ў тым, што зламыснікі, падмяняючы рэальны нумар тэлефона на нумар тэлефона банка, і выдаючы сябе за супрацоўнікаў банка або праваахоўных органаў пад падставай адмены аперацыі выманьваюць у трымальнікаў картак канфідэнцыйную інфармацыю – нумар, тэрмін дзеяння, трохзнакавы код на адваротным баку – або заахвочваюць да ўстаноўкі праграмнага забеспячэння (аддаленага доступу) для дзеянняў у інтэрнэт- або м-банкінгу.
2) Фішынг, мэта якога - завалодаць рэквізітамі банкаўскай плацежнай карты. Зламыснік пад любым махлярскім наדамовай вымушае ахвяру перайсці па спасылцы на падроблены інтэрнэт-рэсурс і ўвесці там нумар карты, тэрмін дзеяння і CVV-код, каб выкрасці гэтыя даныя і «ачысціць» банкаўскі рахунак. Кіберзлачынцы ўмела падробліваюць розныя папулярныя інтэрнэт-рэсурсы, якія аказваюць паслугі насельніцтву і маюць сэрвіс здзяйснення анлайн-плацяжоў: гандлёвыя інтэрнэт-пляцоўкі, службы дастаўкі, сайты гандлёвых сетак і гэтак далей.
Жыхароў нашага раёна дадзеная праблема таксама не абышла бокам:
1) У сакавіку 2023 года ў АУС Бешанковіцкага райвыканкама звярнулася жыхарка г.п. Бешанковічы, у якой махляры выкралі 14 000 беларускіх рублёў. Жанчына расказала, што ў мэсэнджары «Telegram» з ёй звязалася нібыта супрацоўніца Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, якая патлумачыла, што на імя пацярпелай узялі крэдыт на 9000 рублёў, і для таго, каб пагасіць гэты крэдыт і выкрыць махляроў, ёй неабходна аформіць крэдыт у ААТ «АСБ Беларусбанк», пасля чаго перавесці грашовыя сродкі на ўказаны супрацоўнікам банка рахунак. У далейшым грамадзянка накіравалася ў аддзяленне ААТ «АСБ Беларусбанк», дзе аформіла крэдыт на 14000 рублёў, якія ў далейшым перавела на рахунак злачынцаў.
2) У траўні 2023 года ў АУС Бешанковіцкага райвыканкама звярнулася жыхарка г.п.Бешанковічы, у якой інтэрнэт-злачынцы выкралі каля 130 беларускіх рублёў. Пацярпелая растлумачыла, што у сацыяльнай сетцы «Інстаграм» у Інтэрнэт-краме «man.s_clab_» яна захацела набыць адзенне, падчас перапіскі з прадаўцом, яна ўзгадніла з ім умовы пакупкі, пасля чаго перавяла грашовыя сродкі на банкаўскі рахунак, прадастаўлены прадаўцом, пасля чаго апошні перастаў выходзіць на сувязь, а набытыя тавары пацярпелая так і не атрымала.
Як засцерагчы сябе ад крадзяжу грошай праз Інтэрнэт?
1.Не перадавайце даныя карты і коды з смс-паведамленняў ад банка, лагіны і паролі да сэрвісаў, нікому;
2.Не ўстанаўлівайце праграмы па просьбе трэціх асоб і не паведамляйце коды рэгістрацыі;
3.Не афармляйце крэдыты па просьбе трэціх асоб;
4.Не пераводзьце грошы на «абаронены рахунак»;
5.Не перадавайце грошы для сваяка праз «яго знаёмага».
6.Падключыце функцыю 3D-Secure - дадатковы пароль для абароны вашай карты пры любых пакупках у інтэрнэце. У банку вам растлумачаць, як гэта зрабіць. Калі яна падключана, то для здзяйснення плацяжу ў інтэрнэце, спатрэбіцца ўвесці спецыяльны код, банк дашле вам яго праз смс. Без гэтага кода грошы з вашай карты не здымуць.
Часовы выканаўца абавязкаў начальніка АУС
Бешанковіцкага ВВК Ю.В.Качаноў