Юрысконсульт ДП «Бешанковіцкае ПМС» Ірына Аболевіч днямі прыняла ўдзел у значным мерапрыемстве

Наша зямлячка Ірына Аболевіч, юрысконсульт ДП «Бешанковіцкае ПМС», днямі прыняла ўдзел у знакавым мерапрыемстве

Ірына прысутнічала на сустрэчы старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігара Сяргейнкі і дэпутатаў з членамі Маладзёжнага савета пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь.

Раней дзяўчына была абрана членам Маладзёжнага парламента трэцяга склікання.

Спікеры расказалі ўдзельнікам сустрэчы пра гісторыю станаўлення і развіцця незалежнай Беларусі, пра ролю Маладзёжнага савета ў грамадзянскім і прафесійным станаўленні моладзі, узнімалі іншыя не менш важныя тэмы.

Як заўважыў старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Пятровіч Сяргейнка, Маладзёжны парламент — сур’ёзная школа далейшага прафесійнага і грамадзянскага росту, — падзялілася меркаваннем Ірына Аболевіч. — І гэта сапраўды так. Прымаючы актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці краіны, мы, маладыя парламентарыі, набываем каласальны вопыт і веды. І гэта вельмі каштоўна. Бо менавіта моладзі будаваць будучыню Беларусі. На нас ляжыць вялікая адказнасць, і чуць добрыя напутлівыя словы з вуснаў Ігара Пятровіча Сяргейнкі і Наталлі Іванаўны Качанавай (са старшынёй Савета Рэспублікі мы таксама нядаўна сустракаліся) дарагога каштуе.