Гісторыя выратавання. У Бешанковічах выратавалі бабра, які праваліўся ў адкрыты калодзеж

14 кастрычніка пры правядзенні рэйдавых мерапрыемстваў у в. Дразды Бешанковіцкага раёна работнік Бешанковіцкага РАНС Таныгін Міхаіл выявіў у незачыненай студні дарослага бабра. Адразу было відавочна, што жывёла трапіла ў студню выпадкова і самастойна выбрацца не зможа. Па тэлефоне ратавальнік паведаміў аб выяўленай здарэнні кіраўніцтву аддзела. Рашэнне прынялі неадкладна - неабходна аказаць дапамогу млекакормячаму. Праінфармавалі ўласніка студні, кіраўніцтва Бешанковіцкай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і раённага выканаўчага камітэта і ў складзе камісіі выехалі на месца здарэння для ацэнкі сітуацыі і вызначэння спосабу выратавання бабра. 
Дастаць жывёлу сачком або іншымі падручнымі сродкамі не ўяўлялася магчымым. Бабёр катэгарычна адмаўляўся слухацца, не разумеючы, што людзі хочуць дапамагчы. Пасля некалькіх няўдалых спроб ратавальнікі прапанавалі новае рашэнне – запампоўваць студню вадой для таго, каб ваднае млекакормячае самастойна выплыла на паверхню. З мэтай дастаўкі неабходнай колькасці вады звярнуліся па дапамогу да кіраўніцтва Бешанковіцкага водаканала. Праз 20 хвілін прыбыла спецтэхніка, студня была запоўнена вадой, і бабёр самастойна пакінуў студню.
Ратавальнікі распавялі, што гэта далёка не першы выпадак трапляння ў адкрытыя студні жывёл. Такія выпадкі небяспечныя не толькі адсутнасцю магчымасці выбрацца самастойна, а таксама рызыкай атрымання розных траўм. Калі вы выявілі незачыненую студню, просьба паведаміць аб гэтым прадстаўнікам мясцовых органаў улады і ў жыллёва-камунальную службу. А ў выпадку выяўлення пацярпелага ў студні неабходна паведаміць па нумары 101 або 112. Беражыце сябе!