Вынікі Года добраўпарадкавання абмеркавалі ў працоўным калектыве ТЦСАН
12 снежня 2025
Вынікі Года добраўпарадкавання абмеркавалі ў працоўным калектыве ТЦСАН
У рамках Адзінага дня інфармавання на тэму «Пяцігодка якасці — вынікі Года добраўпарадкавання» на сустрэчу з прадстаўнікамі сацыяльнай службы прыехала інфармацыйна-прапагандысцкая група на чале са старшынёй райвыканкама Галінай Унуковіч.
Як адзначыла Галіна Уладзіміраўна, пяцігодка якасці ахоплівае ўсе сферы жыццядзейнасці беларусаў. Прыярытэтныя мэты яе рэалізацыі – далейшае павышэнне якасці жыцця людзей і канкурэнтаздольнасці беларускай эканомікі, удасканаленне грамадскіх адносін.
Пра тое, якая праца праведзена на Бешанковіччыне ў рамках Года добраўпарадкавання, расказала член інфармацыйна-прапагандысцкай групы Вольга Фіешка.
Як было адзначана, асноўнымі напрамкамі працы ў 2025 годзе сталі паляпшэнне асяроддзя пражывання ў населеных пунктах, аптымізацыя ўмоў працы і пражывання ў сельскай мясцовасці, прывядзенне ў парадак транспартнай інфраструктуры і аднаўленне лесу. Асаблівая ўвага пры навядзенні парадку надавалася мемарыялам і месцам воінскіх пахаванняў. Работы па іх добраўпарадкаванні сталі значным укладам у захаванне памяці аб подзвігу савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Рэзюмуючы сказанае, Галіна Унуковіч падзякавала прадстаўнікоў сацыяльнай службы, а ў іх асобе і ўсіх жыхароў рэгіёну, за ўдзел у работах па навядзенні парадку на зямлі.
«У 2025 годзе, бясспрэчна, шмат зроблена па навядзенні парадку і добраўпарадкаванні ў горадзе і сельскіх населеных пунктах, — падкрэсліла Галіна Унуковіч. — У наступаючым годзе нам трэба будзе не меншы аб'ём работ. Разам мы можам многае. Адказ за тое, у якіх умовах мы жывём, нясе кожны з нас».
"Зара"