Вынікі нарады ў Віцебску з удзелам Прэзідэнта абмеркавалі ў Бешанковіцкім раёне
28 кастрычніка 2025
Вынікі нарады ў Віцебску з удзелам Прэзідэнта абмеркавалі ў Бешанковіцкім раёне
У райвыканкаме абмеркавалі вынікі вялікай нарады ў Віцебску з удзелам Аляксандра Лукашэнкі. Кіраўнік раёна Галіна Унуковіч давяла да кіраўнікоў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў раёна ўсе пасылы Прэзідэнта.
Безумоўна, галоўны пасыл — нам усім трэба працаваць па сумленні, кожнаму на сваім працоўным месцы. Ключавымі аспектамі з'яўляюцца неабходнасць навядзення парадку ў аграпрамысловым комплексе, аптымізацыя вытворчых працэсаў і стварэнне годных умоў працы.
Гэтая думка гучала і ў выступленнях намеснікаў старшыні райвыканкама Таццяны Ждановіч і Віктара Грышана, дырэктара ДП «ПалітаддзелецАгра» Анатоля Сарокі, якія таксама прынялі ўдзел у нарадзе ў Прэзідэнта.
«Прычына ўсіх недапрацовак крыецца ў вытворчай і тэхналагічнай дысцыпліне, — лічыць Таццяна Ждановіч. — Неабходны найжорсткі кантроль з боку кіраўнікоў, работнікі павінны выконваць свае абавязкі ў поўнай меры».
Віктар Грышан працытаваў Кіраўніка дзяржавы: «Прыняццю правільных кіраўніцкіх рашэнняў замінае хлусня». На жаль, па словах намесніка старшыні райвыканкама, такія факты ёсць і ў нашым раёне.
«Вынік будзе, калі мы будзем працаваць сумленна і ва ўзаемадзеянні!» — рэзюмаваў Віктар Эдмундавіч.
***
Па даручэнні Галіны Унуковіч у бліжэйшыя дні асаблівая ўвага будзе нададзена жывёлагадоўчым аб'ектам рэгіёна. Акцэнт – на навядзенні парадку. У гэтым напрамку будуць задзейнічаны ўсе, пачынаючы ад жывёлавода і заканчваючы кіраўніком сельгаспрадпрыемства. Пасільную дапамогу аграрыям акажуць шэфы.
"Зара"