Выніковая сесія раённага Савета дэпутатаў прайшла ў Бешанковічах
31 снежня 2025
Выніковая сесія раённага Савета дэпутатаў прайшла ў Бешанковічах
Удзел у рабоце сесіі прыняў член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэй Сідараў.
Аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна і задачах, якія трэба вырашыць у найбліжэйшай перспектыве, далажыла старшыня райвыканкама Галіна Унуковіч.
Як адзначыла кіраўніца раёна, мінулая пяцігодка стала часам кардынальных змяненняў знешнеэканамічнага становішча, фарміравання новай глабальнай рэальнасці.
«Нашым прадпрыемствам даводзілася шукаць альтэрнатыўныя шляхі — ад паставак сыравіны да маркетынгавай стратэгіі, дамаўляцца з новымі партнёрамі, выбудоўваць новую лагістыку, аптымізаваць выдаткі, каб захаваць канкурэнтаздольнасць як на знешнім, так і на ўнутраным рынку», — падкрэсліла Галіна Унуковіч.
Работа райвыканкама ва ўзаемадзеянні з дэпутацкім корпусам і прадпрыемствамі была накіравана ў першую чаргу на забеспячэнне ўстойлівай работы рэальнага сектара эканомікі, рост інвестыцыйнай актыўнасці, павышэнне якасці жыцця нашых людзей.
Дэпутаты таксама разгледзелі раённы бюджэт на 2026 год.
"Зара"