IV Тыдзень беларускага прадпрымальніцтва

Саюз юрыдычных асоб «Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва» інфармуе аб правядзенні IV Тыдня беларускага прадпрымальніцтва (ТБП) у перыяд з
18.03.2019 па 24.03.2019 года. Тыдзень беларускага прадпрымальніцтва – найбольш значная падзея ў эканамічным і грамадскім жыцці краіны, арганізуемая ўжо ў чацвёрты раз Рэспубліканскай канфедэрацыяй прадпрымальніцтва сумесна з Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь і Беларускім фондам фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў. У 2018 годзе ў яе 70 мерапрыемствах, якія праходзілі ў г. Мінску і ва ўсіх рэгіёнах краіны, прынялі ўдзел больш за тысячу чалавек. У праграму Тыдня – 2019 увойдуць семінары, канферэнцыі, «круглыя сталы», панэльныя дыскусіі, профільныя пасяджэнні, кансультацыі для прадпрымальнікаў, акцыі («Прадпрымальнікі аб прадпрымальніках» - ва ўстановах адукацыі, «Дэманструем свой бізнес» - наведванне прадпрыемстваў і інш.), выступленні топ-менеджараў і бізнес-лідараў краіны. У ходзе Тыдня, на яго мерапрыемствах будуць разглядацца актуальныя пытанні і прыярытэтныя напрамкі развіцця прадпрымальніцкай дзейнасці ў Беларусі. Прапануем Вам, альбо прадстаўнікам узначаленага Вамі органа дзяржаўнай улады, запланаваць і правесці шэраг сустрэч на працягу ўсяго IV ТБП з прадпрымальніцкімі структурамі Вашага рэгіёна па найбольш актуальных тэмах эканомікі і бізнесу.
Адным з найважнейшых мерапрыемстваў IV ТБП стане Рэспубліканскі дзелавы
форум (далей – форум) «Развіццё прадпрымальніцтва ў Беларусі. Стратэгія і
тактыка». Дата правядзення 20 сакавіка 2019 года ў г. Мінску (Нацыянальная бібліятэка
Рэспублікі Беларусь, пр. Незалежнасці, 116, канферэнц-зала, 2 паверх, пачатак у 12.00,
рэгістрацыя з 11.00).  

Па выніках грамадскага абмеркавання работа Форуму працягнецца ў форме трох «круглых сталоў»:
«Стратэгія дзелавой супольнасці Рэспублікі Беларусь па садзейнічанні развіццю
малога і сярэдняга бізнесу ў рамках праекта «IТ - краіна»; Развіццё
прадпрымальніцтва ў рэгіёнах Рэспублікі Беларусь: вопыт, формы, метады»;
«Стратэгія развіцця буйнога нацыянальнага бізнесу ў Рэспубліцы Беларусь».