Змены ў прызначэнні прафесійных пенсій. З 1 студзеня 2020 года змяніўся падыход у прызначэнні льготных пенсій.

17 студзеня 2020 года Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь быў падпісаны Указ №15, на падставе якога з 1 студзеня 2020 года  змяніўся падыход у прызначэнні льготных пенсій,  а з 1 студзеня 2021 года  павялічыцца  памер тарыфаў узносаў на прафесійнае пенсійнае страхаванне.

     17 студзеня  2020 года Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь  быў падпісаны Указ №15, на падставе якога з 1 студзеня 2020 года  змяніўся падыход у прызначэнні льготных пенсій,  а з 1 студзеня 2021 года  павялічыцца  памер тарыфаў узносаў на прафесійнае пенсійнае страхаванне.

    Указ датычыцца тых асоб, якія фарміруюць сваё права на прызначэнне пенсій за працу ў асаблівых умовах працы і ў сувязі з занятасцю асобнымі відамі прафесійнай дзейнасці. Да іх, у прыватнасці, адносяцца: работнікі лётавага і інжынерна-тэхнічнага складу грамадзянскай авіяцыі; работніцы тэкстыльных вытворчасцей; жанчыны трактарысты-машыністы і мужчыны трактарысты-машыністы сельскагаспадарчай вытворчасці; кіроўцы пасажырскага транспарту; жанчыны аператары жывёлагадоўчых і свінагадоўчых комплексаў і механізаваных ферм, а таксама аператары машыннага даення; асобныя катэгорыі артыстаў; работнікі экспедыцый, партый, атрадаў; спартсмены, якія займаюцца прафесійным спортам; асобныя катэгорыі медыцынскіх і педагагічных работнікаў.

     Да моманту ўступлення ў сілу Указа, істотную ролю для прызначэння льготнай пенсіі ў вышэйназванай катэгорыі работнікаў, адыгрываў перыяд прафесійнага стажу, назапашанага з 1 студзеня  2009 года  ў адпаведнасці з нормамі Закона ад 5 студзеня 2008 года №322-З «Аб прафесійным пенсійным страхаванні» (далей – Закон аб ППС).

    Даведкава: прафесійны стаж – гэта працягласць працы з асаблівымі умовамі працы работніка (застрахаванай асобы), на працягу якой за яго наймальнікам сплачваліся ўзносы на прафесійнае пенсійнае страхаванне.Сумы страхавых узносаў і даход ад іх размяшчэння назапашваюцца на прафесійнай частцы асабовага рахунку застрахаванай асобы.

     З 1 студзеня 2020 года для названай катэгорыі работнікаў сітуацыя змянілася. Цяпер, наяўнасць агульнага стажу працы ў неспрыяльных умовах працы, большая частка якога прыпадае на перыяд да 1 студзеня 2009 года, дае права для прызначэння працоўнай пенсіі па ўзросту за працу ў асаблівых умовах працы або за выслугу гадоў па Законе аб пенсійным забеспячэнні, пры гэтым не мае значэння перыяд прафесійнага стажу, назапашанага пасля 1 студзеня 2009 года.

     Прывядзем некалькі прыкладаў. Першы: для жанчыны кіроўцы гарадскога транспарту (трамвай, тралейбус, аўтобус) працоўным заканадаўствам для прызначэння льготнай пенсіі прадугледжаны сумарны льготны стаж не менш за 15 гадоў, і калі яго большая частка складзе не менш за 7 гадоў і 6 месяцаў у перыяд да 1 студзеня 2009 года, то такі работнік можа разлічваць на працоўную пенсію за выслугу гадоў раней дасягнення агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту на 5 гадоў па законе аб пенсійным забеспячэнні. Другі: калі ў мужчыны, які працуе трактарыстам-машыністам сельскагаспадарчай вытворчасці, непасрэдна занятага ў вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі, для якога заканадаўствам прадугледжаны сумарны льготны стаж не менш за 20 гадоў, большая частка якога – не менш за 10 гадоў будзе прыпадаць на перыяд да 1 студзеня 2009 года, то і гэты работнік можа звярнуцца за прызначэннем працоўнай пенсіі за выслугу гадоў.

         Даведка: для тых работнікаў, якія ажыццяўлялі сваю працоўную дзейнасць на працягу поўнага рабочага дня ў цяжкіх і асабліва цяжкіх умовах працы на атэставаных працоўных месцах - па спісах вытворчасцей, работ, прафесій, пасад і паказчыкаў, занятасць у якіх дае права на пенсію па ўзросту за працу з асаблівымі ўмовамі працы па Спісе №1 і Спісе №2, аналагічны

падыход пры вызначэнні права на льготную прафесійную пенсію быў прадугледжаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №441, і ўжо прымяняецца з 1 кастрычніка 2013 года.

     Прызначэннем працоўных пенсій за працу ў асаблівых умовах працы або за выслугу гадоў па Законе аб пенсійным забеспячэнні займаюцца ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне раённых (гарадскіх) выканаўчых камітэтаў.

   Што тычыцца работнікаў, якія жадаюць рэалізаваць сваё права на датэрміновае пенсійнае забеспячэнне, у якіх да 1 студзеня 2009 года спецыяльны стаж адсутнічае, або складае менш за палову ад поўнага льготнага стажу, устаноўленага заканадаўствам, то яны будуць мець права на прызначэнне датэрміновай прафесійнай пенсіі ў адпаведнасці з Законам аб ППС. У дадзеным выпадку неабходна выкананне ўсіх нормаў, прадугледжаных артыкулам 11 Закона аб ППС: дасягненне неабходнага ўзросту і наяўнасць прафесійнага стажу працы.

  Належыць адзначыць, што такія работники таксама замест прафесійнага пенсійнага страхавання могуць скарыстацца правам на атрыманне штомесячных даплат, у памеры не менш за сумы унёскаў на прафесійнае пенсійнае страхаванне, належных да выплаты ў бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва, у адпаведнасці з тарыфамі, зацверджанымі заканадаўствам.

    Не маюць права на даплату тыя работники, у якіх больш за палову льготнага стажу адпрацавана да 1 студзеня 2009 года.

   Прызначэннем датэрміновых прафесійных пенсій займаюцца раённыя аддзелы Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва. А рашэнні аб даплатах замест прафесійнага пенсійнага страхавання прымаюць работнікі сумесна з наймальнікам.

    У выпадку, калі за работніка вырабляліся адлічэнні ўнёскаў на прафесійнае пенсійнае страхаванне і ён не скарыстаўся правам на датэрміновую прафесійную пенсію, а таксама на

доплату замест прафесійнага пенсійнага страхавання, то па дасягненні агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту ён можа звярнуцца ў органы Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва за дадатковай прафесійнай пенсіяй. Перыяд выплаты такой пенсіі вызначаецца зыходзячы з сумы пенсійных зберажэнняў, наяўных на прафесійнай частцы асабовага рахунку застрахаванай асобы на дзень звароту. Штомесячны памер выплат складае бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, які дзейнічае ў месяцы, за які ажыццяўляецца выплата (у лютым 2020 года - гэта 239,87 руб.).

З 1 студзеня 2021 года Указам таксама прадугледжана павелічэнне тарыфу ўнёскаў на прафесійнае пенсійнае страхаванне. Пералік тарыфаў прыведзены ва Указе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 студзеня 2009 года №23 «Аб тарыфах унёскаў на прафесійнае пенсійнае страхаванне» (у рэдакцыі Указа №15).

Павелічэнне тарыфу дазволіць павялічыць пенсійныя назапашванні на прафесійнай частцы індывідуальнага асабовага рахунку застрахаваных асоб, такім чынам, сумы датэрміновых пенсій або даплат замест іх таксама вырастуць, а па дадатковых прафесійных пенсіях павялічыцца перыяд іх выплат.


Начальнік аддзела прафесійнага

пенсійнага страхавання                                                   І.В. Ефрэмава