Змяніўся час адпраўлення аўтобуса па маршруце Бешанковічы-Вярхоўе
З 9 снежня па просьбах жыхароў Верхаўскага сельсавета ААТ «Віцебскаблаўтатранс» скарэкціравала расклад руху аўтобуса па маршрутах «Бешанковічы — Верхаўе» (панядзелак, аўторак, серада, чацвер) і «Бешанковічы — Луг» (пятніца). Цяпер з аўтастанцыі ў Бешанковічах аўтобус будзе адпраўляцца на 10 хвілін пазней — не ў 17:20, а ў 17:30.