Ярка, карысна і запамінальна. З бяшэнкаўскімі дашкольнікамі сустрэлася начальнік цэнтра прапаганды

Сёння Наталля Туркава сустрэлася з выхаванцамі дзіцячага сада №1 г.п.Бешанковічы. Дзяўчаты і хлапчукі былі захоплены ўрок бяспекі, падчас якога прадэманстравалі свае веды і набылі новыя.

Ужо з першай фразы – прывітанне, дзеці, дзяўчаты і хлапчукі – праявілася актыўнасць дзяцей. А пасля пытання «а ці ўсе з вас ведаюць, як правільна сябе паводзіць у выпадку небяспекі?» наперабой сталі даваць станоўчыя адказы. «Ну, тады праверым», – працягнула Наталля Васільеўна і абвясціла свае правілы. – Правілы вучым, гуляючы, за правільныя адказы атрымліваем падарункі.

Небяспечныя гульні, правілы выкліку ратавальнікаў, эвакуацыя з задымленага памяшкання – усё гэта і не толькі яшчэ раз паўтарылі дзеці. Работніца МНС у гульнявой і зразумелай малышам форме не толькі расказала асноўныя правілы бяспекі, але і растлумачыла, у якіх сітуацыях выклік экстранных службаў будзе недарэчным.

А яшчэ дзеці вывучылі галоўныя правілы для дзяцей: не гуляць са запалкамі, пры пажары клікаць на дапамогу дарослых, не хавацца і сыходзіць у бяспечнае месца.

У канцы мерапрыемства можна было пачуць шмат станоўчых слоў ад дзяцей, галоўныя з якіх – абяцанне не сваволіць з агнём і абавязкова стаць ратавальнікамі, калі яны пасталеюць.