Кірмаш бяспекі для жыхароў аграгарадка Ржаўка
У марознае сакавіцкі дзень жыхароў аграгарадка Ржаўка аб'яднала «Кірмаш бяспекі». У рамках правядзення другога этапу рэспубліканскай акцыі «Дзень бяспекі. Увага ўсім!» на цэнтральнай плошчы населенага пункта ратавальнікі арганізавалі сапраўднае свята бяспекі для сельскіх жыхароў.
Тэматычныя пляцоўкі, арганізаваныя работнікамі цэнтральнай раённай бібліятэкі, раённага Дома рамёстваў, супрацоўнікамі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, раённым аддзяленнем дзяржаўтаінспекцыі, Бешанковіцкага раёна газазабеспячэння, ахапілі ўвесь спектр бяспекі гасцей кірмашу. Віктарыны і конкурсы, мноства падарункаў і сюрпрызаў — жыхары актыўна і радасна вывучалі правілы бяспекі жыццядзейнасці, шукалі «выхады» са змодэляваных надзвычайных і іншых сітуацый, «выклікалі» экстранныя службы.
Асаблівую ўвагу жыхары аграгарадка ўдзелілі прадстаўнікам Беларускага добраахвотнага пажарнага таварыства, бо ў іх можна было не толькі праверыць свае веды ў галіне бяспекі, але і набыць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі і вогнетушыцелі.
Гасцей свята чакалі выстава тэхнікі абсталявання газавай службы, дэманстрацыя спецыяльных сродкаў, зброі і аўтамабіляў, якія прымяняюцца для аховы правапарадку. Ратавальнікі арганізавалі інтэрактыўную пляцоўку, на якой можна было даведацца аб асноўных прычынах узнікнення пажараў і правілах пажарнай бяспекі, якія неабходна выконваць у быце, а таксама арганізавалі паказ аварыйна-выратавальнага абсталявання і тэхнікі.