Малады ратавальнік у Бешанковічах
23 лістапада спецыяльны карэспандэнт аб'яднанай рэдакцыі часопісаў «Юны ратавальнік» і «Служба выратавання» Людміла Бірулькова прыехала ў госці да падпісчыкаў часопіса ў г.п. Бешанковічы. Мерапрыемствы былі арганізаваны ў Сярэдняй школе №1 і Сярэдняй школе №2 раённага цэнтра.
У ходзе мерапрыемства ў гульнявой форме спецыяльны карэспандэнт нагадала дзецям аб асноўных правілах бяспекі ў зімовы перыяд, аб правілах паводзінаў на вадзе і правілах устаноўкі навагодняй елкі. За ўдзел у конкурсах дзеці атрымлівалі тэматычныя сувеніры, падрыхтаваныя рэдакцыяй. Мерапрыемствы атрымаліся настолькі дружнымі, што ніхто з дзяцей не застаўся без падарунка.
У завяршэнне мерапрыемства Людміла Бірулькова нагадала аб тым, што зараз праходзіць падпісная кампанія на часопіс «Юны ратавальнік», і каб не прапусціць ніводнага конкурсу, трэба аформіць падпіску прама зараз. У адказ дзеці паабяцалі абавязкова выпісаць часопіс і строга выконваць правілы бяспекі жыццядзейнасці.