Да 75-годдзя вызвалення Бешанковіцкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
26 чэрвеня 2019 г. на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу «Узрэчча» на тэрыторыі Бешанковіцкага раёна праведзена ваенна-гістарычная рэканструкцыя вызвалення Бешанковіцкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Падчас мерапрыемства ўзноўлена пераправа на лодках праз Заходнюю Дзвіну, захоп чырвонаармейцамі берага, баі і перастрэлкі з выкарыстаннем піратэхнічных сродкаў.
Мемарыяльны комплекс уяўляе сабой помнік і брацкую магілу, у якой пахаваны 213 савецкіх воінаў, якія загінулі пры вызваленні Бешанковіцкага раёна, сярод якіх 8 – героі Савецкага Саюза.
Пракурор Бешанковіцкага раёна Старчанка А.А. таксама прыняў удзел у мерапрыемстве, ім былі ўскладзены кветкі да помніка героям, якія загінулі ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Памочнік пракурора раёна
юрыст 1 класа А.Л. Кабачэўская