Да 85-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны: у Бешанковіцкім раёне праходзіць Адзіны дзень інфармавання

К 85-летию начала Великой Отечественной войны: в Бешенковичском районе проходит Единый день информирования

18 чэрвеня 2026

Да 85-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны: у Бешанковіцкім раёне праходзіць Адзіны дзень інфармавання

Сёння напярэдадні памятнай даты – 85-й гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны - у Бешанковіцкім раёне, як і па ўсёй краіне, праходзіць Адзіны дзень інфармавання.

Тэма сустрэч у працоўных калектывах прысвечана захаванню гістарычнай праўды і подзвігу беларускага народа. 

«22 чэрвеня – гэта не проста каляндарная дата. Гэта мяжа, якая падзяліла жыццё мільёнаў людзей на «да» і «пасля», - падкрэсліла намеснік старшыні райвыканкама Алена Баранава на сустрэчы з калектывам раённага аддзялення Дэпартамента МУС. - І наша задача – каб цяперашняе і будучыя пакаленні ведалі праўду аб той вайне, ведалі цану мірнага неба і памяталі, якой цаной яно нам дасталася».

Вайна, на жаль, пакінула глыбокія раны на Бешанковіцкай зямлі. Дакладчыкі нагадалі прысутным пра страшныя факты генацыду, якія працягваюць адкрывацца падчас расследавання Генеральнай пракуратуры. Толькі ў нашым раёне нацыстамі было створана 4 гета... Фашысты знішчалі цэлыя вёскі, такія як Хаціна, Каранева, Забалоцце...

Асаблівы акцэнт у выступленнях зроблены на тэме гістарычнай памяці, якая сёння, як ніколі, становіцца фундаментам нашага суверэнітэту. Удзельнікі сустрэчы гаварылі пра тое, як важна перадаваць праўду аб вайне маладому пакаленню і супрацьстаяць спробам перапісаць гісторыю.

На фота: Адзіныя дні інфармавання ў аддзяленні аховы, у ЗАТ "АСБ-Агра Наватар" і рэдакцыі газеты "Зара".

"Зара"