Да чаго прыводзіць незаконнае падключэнне да электрычных сетак?

Большую частку страт электрычнай энергіі складае неўлічанае спажыванне. Асноўная частка неўлічанай электраэнергіі выяўляецца пры правядзенні рэйдавай работы і планавых аглядах сродкаў уліку электрычнай энергіі.      На жаль, сустракаюцца нядобрасумленныя спажыўцы, якія падключаюць свае электрапрыёмнікі да прыбора ўліку, робяць «накіды» на драты лініі электраперадачы, ажыццяўляюць самавольнае далучэнне электрапрыёмнікаў да сетак энергазабеспячальнай арганізацыі.

     Большую частку страт электрычнай энергіі складае неўлічанае спажыванне. Асноўная частка неўлічанай электраэнергіі выяўляецца пры правядзенні рэйдавай работы і планавых аглядах сродкаў уліку электрычнай энергіі.

     На жаль, сустракаюцца нядобрасумленныя спажыўцы, якія падключаюць свае электрапрыёмнікі да прыбора ўліку, робяць «накіды» на драты лініі электраперадачы, ажыццяўляюць самавольнае далучэнне электрапрыёмнікаў да сетак энергазабеспячальнай арганізацыі.

     У сілу п.53 Правіл электразабеспячэння, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17.10.2011 №1394 (далей – Правілы электразабеспячэння), падключэнне да электрычнай сеткі электраўстановак у парушэнне ўстаноўленага парадку, лічыцца самавольным, і спажыўцы нясуць за гэта адказнасць у парадку, прадугледжаным гэтымі Правіламі і іншымі актамі заканадаўства.

     Згодна з п. 219 Правіл электразабеспячэння, пры выяўленні ў грамадзяніна самавольнага (бяздогаварнага) спажывання электрычнай энергіі, пацверджанага актам, складзеным энергазабеспячальнай арганізацыяй, энергазабеспячальная арганізацыя ажыццяўляе разлік сумы шкоды па тарыфах, якія забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных затрат на аказанне паслуг электразабеспячэння. Разлік сумы, а таксама пацвярджаючыя акты накіроўваюцца ў пракуратуру раёна для падрыхтоўкі іскавай заявы ў суд. 

     Так, згодна з п.1 арт.933 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь шкода, прычыненая маёмасці юрыдычнай асобы, падлягае кампенсацыі ў поўным аб'ёме асобай, якая прычыніла шкоду.

     Толькі за I квартал 2020 года пракуратурай раёна ў інтарэсах РУП «Віцебскэнерга» прад'яўлены 3 іскавыя заявы да парушальнікаў правіл электразабеспячэння ў суд Бешанковіцкага раёна, на агульную суму 1 262 рублі 15 капеек. Іскавыя патрабаванні задаволены ў поўным аб'ёме, з парушальнікаў таксама судом спагнана дзяржаўная пошліна.

     Варта адзначыць, што акрамя кампенсацыі шкоды парушальнікі прыцягваюцца і да адміністрацыйнай адказнасці па арт.20.10 КаАП Рэспублікі Беларусь, што цягне накладанне штрафу ў пяціразовым памеры сумы прычыненай шкоды.   

Памочнік пракурора Бешанковіцкага раёна юрыст 2 класа   С.А. Кір'янаў

[if gte mso 9]> Normal 0 false false false RU X-NONEX-NONE <![endif]