Да ведама юрыдычных асоб, якія ажыццяўляюць дзейнасць, звязаную з выкідамі забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра, на падставе дазволу на выкіды забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра або комплекснага прыродаахоўнага дазволу

У адпаведнасці з пунктам 3 артыкула 21 Закона Рэспублікі Беларусь
ад 16 снежня 2008 г. № 2-З «Аб ахове атмасфернага паветра» (далей – Закон № 2-З) юрыдычныя асобы, якія ажыццяўляюць гаспадарчую і іншую дзейнасць, звязаную з выкідамі забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра ад стацыянарных крыніц выкідаў (далей – прыродакарыстальнікі), абавязаны прадстаўляць ведамасную справаздачнасць аб выніках уліку ў галіне аховы атмасфернага паветра.
На падставе выкладзенага Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя распрацавана і ва ўстаноўленым парадку ў тэрмін да 1 снежня 2024 г. будзе зацверджана форма ведамаснай справаздачнасці «Справаздача аб выніках уліку ў галіне аховы атмасфернага паветра».
Ведамасная справаздачнасць «Справаздача аб выніках уліку ў галіне аховы атмасфернага паветра» будзе прадастаўляцца юрыдычнымі асобамі, якія ажыццяўляюць дзейнасць, звязаную з выкідамі забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра, на падставе дазволу на выкіды забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра (комплекснага прыродаахоўнага дазволу) (далей – прыродакарыстальнік), у электронным выглядзе ў абласныя або Мінскі гарадскі камітэты прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя па месцы знаходжання аб'екта ўздзеяння на атмасфернае паветра.
Форма ведамаснай справаздачнасці «Справаздача аб выніках уліку ў галіне аховы атмасфернага паветра» будзе складацца з агульнага блока са звесткамі аб прыродакарыстальніку, які прадастаўляе справаздачнасць, і трох раздзелаў:
раздзела Ⅰ «Даведачная інфармацыя», які змяшчае інфармацыю аб наяўных у прыродакарыстальніка стацыянарных і мабільных крыніцах выкідаў, газаачышчальных устаноўках;
раздзела Ⅱ «Выкананне мерапрыемстваў па скарачэнні выкідаў забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра»;
раздзела Ⅲ «Выкіды забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра, іх ачыстка і выкарыстанне».
Інфармацыя, неабходная для запаўнення ведамаснай справаздачнасці фарміруецца прыродакарыстальнікам у выніку ўліку ў галіне аховы атмасфернага паветра, які праводзіцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі экалагічных норм і правіл ЭкаНіП 17.08.06-001-2022 «Ахова навакольнага асяроддзя і прыродакарыстанне. Атмасфернае паветра (у тым ліку азонавы слой). Патрабаванні экалагічнай бяспекі ў галіне аховы атмасфернага паветра», зацверджаных пастановай Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2022 г. № 32-Т, альбо змяшчаецца ў акце інвентарызацыі выкідаў забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра, праекце нарматываў дапушчальных выкідаў забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра, дазволе на выкіды забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра або комплексным прыродаахоўным дазволе.
У сувязі з увядзеннем ведамаснай справаздачнасці пастанова Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь ад 30 верасня 2022 г. № 88 «Аб зацвярджэнні формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-паветра (Мінпрыроды) «Справаздача аб выкідах забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра ад стацыянарных крыніц выкідаў» і ўказанняў па яе запаўненні» будзе адменена.
Такім чынам, у 2025 годзе прыродакарыстальнікі абавязаны прадаставіць ведамасную справаздачнасць аб выніках уліку ў галіне аховы атмасфернага паветра за 2024 год.
За непрадастаўленне ведамаснай справаздачнасці Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь прадугледжана адміністрацыйная адказнасць (артыкулы 16.42 і 24.11)