Да ведама недракарыстальнікаў

З 1 красавіка ўступілі ў дзеянне нормы і правілы рацыянальнага выкарыстання і аховы нетраў.

Пастановай Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь ад 17 лістапада 2022 г. № 20-Т зацверджаны нормы і правілы рацыянальнага выкарыстання і аховы нетраў ГеаНіП 17.04.02-007-2022 «Ахова навакольнага асяроддзя і прыродакарыстанне. Нетры. Патрабаванні да ўліку аб'ёму карысных выкапняў і ўскрышных парод пры здабычы карысных выкапняў адкрытым спосабам» (далей – ГеаНіП 17.04.02-007-2022), а пастановай Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь ад 19 снежня 2022 г. № 29-Т зацверджаны нормы і правілы рацыянальнага выкарыстання і аховы нетраў ГеаНіП 17.08.03-008-2022 «Ахова навакольнага асяроддзя і прыродакарыстанне. Нетры. Парадак запаўнення пашпартоў, каталогаў, рэгістрацыйных карт месцанараджэнняў (іх частак) і праяў карысных выкапняў, геатэрмальных рэсурсаў нетраў, адзінкавых водазабораў, асобных свідравін, прызначаных для здабычы вуглевадародаў, а таксама падземных прастор, якія выкарыстоўваюцца або могуць быць выкарыстаны для мэт, не звязаных з здабычай карысных выкапняў, і іх уліку» (далей – ГеаНіП 17.08.03-008-2022).

Даведачна: падрабязна азнаёміцца з тэкстамі пастаноў Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь і абавязковых для выканання тэхнічных нарматыўных прававых актаў ГеаНіП 17.04.02-007-2022 і ГеаНіП 17.08.03-008-2022 можна на Нацыянальным прававым Інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь і інфармацыйна-пошукавых сістэмах «ЭТАЛОН» і «ЭТАЛОН-ONLINE».

з 1 красавіка 2023 года недракарыстальнікі абавязаны прымяняць ГеаНіП 17.04.02-007-2022 пры вядзенні ўліку аб'ёмаў карысных выкапняў і ўскрышных парод пры здабычы карысных выкапняў адкрытым спосабам, а недракарыстальнікамі, якія ажыццявілі работы па геалагічным вывучэнні нетраў і прадстаўляюць геалагічную інфармацыю для вядзення дзяржаўнага кадастру нетраў – прымяняць ГеаНіП 17.08.03-008-2022 пры запаўненні пашпартоў, каталогаў, рэгістрацыйных карт аб'ектаў уліку, устаноўленых у пункце 3 артыкула 77 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб нетрах.