Да пытанняў крымінальнай адказнасці за злачынствы, звязаныя з гандлем людзьмі («сучаснае рабства»)
У цяперашні час праблема гандлю людзьмі працягвае заставацца актуальнай для сусветнай супольнасці.
Гэта добра наладжаны транснацыянальны від дзейнасці, які прыносіць незаконныя даходы трафікерам і займае ў крымінальным свеце трэцяе месца пасля гандлю зброяй і наркотыкамі.
У Рэспубліцы Беларусь дзейнічаюць 6 складаў злачынстваў, якія крыміналізуюць гандаль людзьмі і звязаныя з ім дзеянні, якія ахопліваюць усе віды і формы «сучаснага рабства».
Да такіх артыкулаў адносяцца:
- Артыкул 171 КК Рэспублікі Беларусь (арганізацыя і (або) выкарыстанне заняткаў прастытуцыяй альбо стварэнне ўмоў для заняткаў прастытуцыяй)
1. Арганізацыя і (або) выкарыстанне заняткаў прастытуцыяй іншай асобай альбо прадастаўленне з карыслівай мэтай памяшкання (месца) асобай, якая загадзя ведала, што гэта памяшканне (месца) будзе выкарыстана для заняткаў прастытуцыяй, або арганізацыя і (або) утрыманне прытону для заняткаў прастытуцыяй пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства -
караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да пяці гадоў са штрафам.
2. Тыя ж дзеянні, спалучаныя з вывазам за межы дзяржавы асобы для заняткаў прастытуцыяй, альбо ўчыненыя службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў, альбо асобай, якая раней учыніла злачынствы, прадугледжаныя гэтым артыкулам, артыкуламі 171-1, 181 або 181-1 КК Рэспублікі Беларусь, альбо з выкарыстаннем для заняткаў прастытуцыяй заведама непаўналетняга, альбо ўчыненыя арганізаванай групай, -
караюццапазбаўлення волі на тэрмін ад пяці да дзесяці гадоў са штрафам.
Варта адзначыць, што пад выкарыстаннем заняткаў прастытуцыяй разумеецца атрыманне асобай матэрыяльнай ці іншай выгады ад добраахвотнага аказання іншай асобай за ўзнагароджанне паслуг сексуальнага характару (палавыя зносіны, мужалоства, лесбіянства і іншыя дзеянні сексуальнага характару).
- Артыкул 171-1 КК Рэспублікі Беларусь (уцягванне ў занятак прастытуцыяй альбо прымус да працягу заняткаў прастытуцыяй)
1. Уцягванне ў занятак прастытуцыяй альбо прымус да працягу заняткаў прастытуцыяй -
караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад аднаго года да трох гадоў са штрафам.
2. Тыя ж дзеянні, учыненыя паўторна, альбо з прымяненнем насілля ці з пагрозай яго прымянення, альбо асобай, якая раней учыніла злачынствы, прадугледжаныя артыкуламі 171, 181 ці 181-1 КК Рэспублікі Беларусь, альбо асобай, якая дасягнула васямнаццацігадовага ўзросту, у дачыненні да заведама непаўналетняга, -
караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да пяці гадоў са штрафам.
3. Дзеянні, прадугледжаныя часткамі 1 ці 2 гэтага артыкула, учыненыя бацькам, педагагічным работнікам ці іншай асобай, на якую ўскладзены абавязкі па выхаванні непаўналетняга, у дачыненні да заведама непаўналетняга альбо арганізаванай групай, -
караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад сямі да дзесяці гадоў са штрафам.
- Артыкул 181 КК Рэспублікі Беларусь (гандаль людзьмі)
1. Вербаванне, перавозка, перадача, ўтойванне або атрыманне чалавека ў мэтах эксплуатацыі, учыненыя шляхампадману, альбо злоўжывання даверам, альбо прымянення насілля, не небяспечнага для жыцця ці здароўя пацярпелага, альбо з пагрозай прымянення такога насілля (гандаль людзьмі), -
караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да сямі гадоў са штрафам.
2. Тыя ж дзеянні, учыненыя:
1) у дачыненні да двух ці больш асоб;
2) з прымяненнем насілля, небяспечнага для жыцця ці здароўя пацярпелага, альбо з пагрозай прымянення такога насілля;
3) групай асоб па папярэдняй змове;
4) асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў;
5) асобай, якая раней учыніла злачынствы, прадугледжаныя гэтым артыкулам, артыкуламі 171, 171-1, 181-1, 187, часткамі 2 і 3 артыкула 343-1 КК Рэспублікі Беларусь;
6) у дачыненні да заведама для вінаватага цяжарнай жанчыны;
7) з вывазам асобы за межы дзяржавы;
8) у дачыненні да заведама непаўналетняга незалежна ад прымянення якога-небудзь са сродкаў уздзеяння, указаных у частцы 1 гэтага артыкула, -
караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад сямі да дванаццаці гадоў са штрафам.
3. Дзеянні, прадугледжаныя часткамі 1 ці 2 гэтага артыкула, учыненыя арганізаванай групай, альбо ў дачыненні дазаведама малалетняга, альбо якія пацягнулі па неасцярожнасці смерць пацярпелага, альбо прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў, альбо заражэнне ВІЧ, альбо іншыя цяжкія наступствы, -
караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад дванаццаці да пятнаццаці гадоў са штрафам.
Варта адзначыць, што пад эксплуатацыяй разумеецца незаконны прымус чалавека да працы або аказання паслуг (у тым ліку да дзеянняў сексуальнага характару, сурагатнага мацярынства, забору ў чалавека органаў і (або) тканак) у выпадку, калі ён па незалежных ад яго прычынах не можа адмовіцца ад выканання работ (паслуг), уключаючы рабства або звычаі, падобныя да рабства.
- Артыкул 181-1 КК Рэспублікі Беларусь (выкарыстанне рабскай працы)
1. Выкарыстанне рабскай працы або іншая форма эксплуатацыі чалавека пры адсутнасці прыкмет злачынства, прадугледжанага артыкулам 181 КК Рэспублікі Беларусь, -
караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад двух да пяці гадоў са штрафам.
2. Тыя ж дзеянні, учыненыя:
1) у дачыненні да заведама непаўналетняга;
2) у дачыненні да двух або больш асоб;
3) групай асоб па папярэдняй змове;
4) службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў;
5) у дачыненні да заведама для вінаватага цяжарнай жанчыны;
6) асобай, якая раней учыніла злачынствы, прадугледжаныя гэтым артыкулам, артыкуламі 171, 171-1, 181 або 187 КК Рэспублікі Беларусь, -
караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў са штрафам або без штрафу.
3. Дзеянні, прадугледжаныя часткамі 1 або 2 гэтага артыкула, якія пацягнулі па неасцярожнасці смерць пацярпелага, альбо прычыненне яму цяжкіх цялесных пашкоджанняў, альбо іншыя цяжкія наступствы або ўчыненыя арганізаванай групай, -
караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад васьмі да дванаццаці гадоў са штрафам.
- Артыкул 182 КК Рэспублікі Беларусь (выкраданне чалавека)
1. Тайнае, адкрытае, шляхам падману або злоўжывання даверам альбо злучанае з насіллем, не небяспечным для жыцця або здароўя пацярпелага, або з пагрозай прымянення такога насілля, або з іншымі формамі прымусу супрацьпраўнае завалоданне чалавекам, звязанае з яго перамяшчэннем у іншае месца, пры адсутнасці прыкмет злачынства, прадугледжанага артыкулам 291 КК Рэспублікі Беларусь (выкраданне чалавека), -
караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад пяці да сямі гадоў са штрафам або без штрафу.
2. Тое ж дзеянне, учыненае:
1) у адносінах да заведама непаўналетняга;
2) у адносінах да двух або больш асоб;
3) з карыслівых памкненняў;
4) у мэтах эксплуатацыі;
5) з мэтай канфіскацыі ў пацярпелага органаў або тканак для трансплантацыі;
6) групай асоб па папярэдняй змове;
7) з прымяненнем насілля, небяспечнага для жыцця або здароўя, альбо якое суправаджалася катаваннямі або істязаннем, -
караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад пяці да пятнаццаці гадоў са штрафам.
3. Дзеянні, прадугледжаныя часткамі 1 або 2 гэтага артыкула, якія пацягнулі па неасцярожнасці смерць пацярпелага, альбо прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў, альбо іншыя цяжкія наступствы або ўчыненыя арганізаванай групай, -
караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад дзесяці да пятнаццаці гадоў са штрафам.
- Артыкул 187 КК Рэспублікі Беларусь (незаконныя дзеянні, накіраваныя на працаўладкаванне грамадзян за мяжой)
1. Незаконныя дзеянні, накіраваныя на працаўладкаванне грамадзян за мяжой, калі ў выніку такіх дзеянняў асобы, працаўладкаваныя за мяжой, падвергліся эксплуатацыі, пры адсутнасці прыкмет злачынства, прадугледжанага артыкулам 181 КК Рэспублікі Беларусь (незаконныя дзеянні, накіраваныя на працаўладкаванне грамадзян за мяжой), -
караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да пяці гадоў са штрафам або без штрафу і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.
2. Незаконныя дзеянні, накіраваныя напрацаўладкаванне грамадзян за мяжой, учыненыя паўторна альбо асобай, якая раней учыніла злачынствы, прадугледжаныя артыкуламі 171, 171-1, 181 або 181-1 КК Рэспублікі Беларусь, -
караюцца лішэннем волі на тэрмін ад чатырох да шасці гадоў са штрафам і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.
3. Незаконныя дзеянні, накіраваныя на працаўладкаванне грамадзян за мяжой, учыненыя арганізаванай групай, -
караюцца лішэннем волі на тэрмін ад шасці да васьмі гадоў са штрафам і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.
Надавайце ўвагу сваім блізкім, пра ўсе факты адзначаных вышэй дзеянняў паведамляйце неадкладна ў праваахоўныя органы.
Пракурор Бешанковіцкага раёна
малодшы саветнік юстыцыі А.А. Старчанка